ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Экскурсіі з выездам з Брэста

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2

Экскурсіі з выездам з Брэста

26-Красавiка-2018

Эксклюзіўная прапанова Беларускага экскурсійнага партала Ekskursii.by:
Майскія святы - выдатная пара для адпачынку з ekskursii.by! Толькі 5 і 6 мая будуць арганізаваны зборныя экскурсіі з выездам з г. Брэст.

5 мая запланаваная зборная экскурсія «Белавежская пушча». Збор групы непадалёк ад чыгуначнага вакзала (гасцініца «Маладзёжная», вул. Камсамольская, 6). Падчас экскурсіі ўдзельнікі акунуцца ў свет некранутай прыроды Белавежскай пушчы з яе дзіўным жывёлавым і раслінным светам, здзейсняць гістарычны экскурс у часы рыцараў-крыжакоў наведаўшы Камянецкую вежу (Белая вежа), пазнаёмяцца з сезоннымі асаблівасцямі і найболей яркімі рысамі прыроды ў розныя поры года падчас наведання Музея прыроды Нацыянальнага парка Белавежская пушча. З дэталёвай інфармацыяй Вы можаце азнаёміцца на старонцы самай экскурсіі, тамсама можна адправіць заяўку на ўдзел у ёй.

6 мая запланавана зборная экскурсія «Брэст - горад сучасны і старажытны». Збор групы непадалёк ад чыгуначнага вакзала (гасцініца «Маладзёжная», вул. Камсамольская, 6). У першай палове вандравання Вас чакае аглядная аўтобусна-пешаходная экскурсія па Брэсце - аднаму з найстарых гарадоў Беларусі з багатай гісторыяй і насычанай разнастайнасцю падзей сучаснасцю. Працягнецца экскурсія падарожжам у мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць - герой» - адно са знакавых месцаў Беларусі, якое захоўвае памяць пра вялікі вычын беларускага народа. З дэталёвай інфармацыяй Вы можаце азнаёміцца на старонцы самай экскурсіі, тамсама можна адправіць заяўку на ўдзел у ёй.

Падрабязны графік экскурсій і тураў на перыяд Майскіх канікул Вы можаце паглядзець на партале ekskursii.by у падзеле Майскія святы 2018.