ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Праграма выхаднога дня ў Палацы Радзівілаў

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2

Праграма выхаднога дня ў Палацы Радзівілаў

30-Чэрвеня-2018

Беларускі экскурсійны партал Ekskursii.by паведамляе:
Музей-запаведник «Нясвіж» запрашае на праграму выхаднога дня ў Палац Радзівілаў! Вас чакаюць рыцары і тэатралізаваныя персанажы, а таксама займальная экспазіцыя аб'екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Кожную летнюю нядзелю - з 3 чэрвеня па 26 жніўня - госці Нясвіжскага палаца змогуць убачыць і паўдзельнічаць у захапляльнай праграме з музычна-тэатралізаваным прадстаўленнем!

Дух гісторыі і забаў захопіць Вас яшчэ ў цэнтральным двары замка: рыцары і тэатралізаваныя персанажы захопяць у інтэрактыве для дзяцей і дарослых. Далей - наведванне экспазіцыі, якая ўразіць Вас раскошай і атмасферай аўтэнтычнасці палаца ХVI- ХIХ стагоддзяў. А шчасліўчыкам нават пашанцуе станцаваць паланэз з князем і паслухаць гісторыі ад уладальніка замка ХVI стагоддзя Мікалая Хрыстафора Радзівіла Сіроткі .

Не прапусціце новыя прыгоды ў гасцінным Радзівілаўскім палацы гэтым летам!

Азнаёміцца з пералікам экскурсій і тураў з наведваннем Нясвіжскага палаца Радзівілаў і праграмай экскурсіі «Нясвіж - сталіца некаранаваных каралёў» Вы можаце на адпаведных старонках сайта.