ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : У гэты раз - аб санаторыі Сосны

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2Май1Чэрвень3Ліпень5Жнiвень3Вераснь3Кастрычнiк2Лiстапад1Снежнь1

У гэты раз - аб санаторыі Сосны

18-Жнiўня-2018
Інтэрнэт-партал Sanatorii.by паведамляе:
Чарговы артыкул з сумеснай рубрыкі беларускага тураператара «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» з газетай «Звязда». У гэты раз - аб санаторыі «Сосны»! Мінус 190 °С, уласнае «сонца» і іншыя цікавінкі санаторыя на Нарачы.

Што рабіць у санаторыі «Сосны»?
Напачатку трапіць ў крыякамеру, дзе вы спаўна адчуеце, што такое лячэнне холадам мінус 130 °С. Абавязкова пабывацць ў казачным душы ўражанняў. Спачатку ты стаіш пад цёплым дожджыкам, слухаеш лёгкую музыку, вакол - мяккае чырванаватае святло. Хвіліна зацішша і - маланка з громам, жорсткія, халаднаватыя струмені — нібыта сапраўды пад трапічны лівень трапіла. Не абмінуць і галакамеру (саляны пакой), і басейн, у якім дадаткова зладжаны вадаспады і джакузі з бурбалкамі. А пасля водных працэдур пазнаёмілася з мясцовым «сонцам». Яно ў выглядзе спецыяльных лямпаў, пад якімі можна пагрэцца і расслабіцца, ззяе ў стылізаваным пад марское ўзбярэжжа пакоі круглы год.
У санаторыі кажуць, што прапануюць паслугі, якія адпавядаюць чаканням чалавека.

Больш падрабязна азнаёміцца з лячэбнай базай санаторыя і цэнамі на пуцёўкі санаторыя «Сосны» можна на яго старонцы ў адпаведных раздзелах.