ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Куцця ў Парку гісторыі Сула

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2Май1

Куцця ў Парку гісторыі Сула

06-Снежня-2018
Увечар 24 снежня 20018 года Парк гісторыі «Сула» запрашае сабрацца пад зборамі аднаго са сваіх рэстараннаў, каб у атмасферы спакойнага сямейнага свята - «Куцця» дакрануцца да духу даўніны.

Добрай сульской традыцыяй апошніх гадоў стала адменная праграма на вечар 24 снежня! Добрая музыка, смачная традыцыйная кухня, чароўная атмасфера даўнейшага будынка дапоўняцца аўтарскай праграмай, якая дазволіць не проста даведацца пра тое, як праводзілі гэты вечар нашы продкі, а наўпроста ўзяць удзел у забытых гульнях, спаборніцтвах, варожбах і забавах.
Пацешыць удзельнікаў праграмы магчымасць нікуды не спяшацца па яе сканчэнні, а працягнуць адпачынак, застаўшыся нанач у адным з нумароў некалькіх сульских гатэляў.

Больш падрабязна азнаёміцца з Паркам гісторыі Сула Вы можаце на інтэрнэт-партале Ekskursii.by .