ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Дзень усіх закаханых і Дзень абаронцы Айчыны ў Бярэзінскім біясферным запаведніку

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2

Дзень усіх закаханых і Дзень абаронцы Айчыны ў Бярэзінскім біясферным запаведніку

07-Лютага-2019
Бярэзінскі біясферны запаведнік запрашае незабыўна адсвяткаваць Дзень усіх закаханых і Дзень абаронцы Айчыны у гасцінічным комплексе «Сергуч»! Гасцей чакаюць насычаная забаўляльная праграма, святочная вячэра ў рэстаране, фотозона, падарункі і шмат іншага!

Бярэзінскі біясферны запаведнік падрыхтаваў для адпачывальнікаў у гонар Дня ўсіх закаханых і Дня абаронцы айчыны двухдзённыя туры выхаднога дня.

16-17 лютага 2019 года да Дня ўсіх закаханых у рамках тура «Вось гэта каханне» у гасціным комплексе «Сергуч» для гасцей будуць арганізаваны экскурсія ў вальеры, Музей Прыроды, прагляд рамантычнага кіно. У рэстаране 16 лютага адпачывальнікаў чакае рамантычная вячэра, танцавальная праграма і жывая музыка. Госці таксама атрымаюць падарункі і камплімент ад шэф-кухара. Захаваць ўспаміны аб казачным вечары дапаможа арганізаваная ў рэстаране фотозона, дзе закаханыя змогуць сфатаграфавацца. За дадатковую плату магчымая арганізацыя коннай прагулкі ў лес і экскурсія ў Музей Міфалогіі. Пры браніраванні тура прадастаўляецца 14% зніжка на пражыванне.

Для сапраўдных мужчын 23-24 лютага 2019 года ў рамках тура «Адпачынак па-мужчынску» у гасцінічным комплексе будзе арганізаваны лыжная або конная прагулка па лясах запаведніка ў суправаджэнні інструктара, наведванне Ляснога заапарк ці Музея Прыроды. Вечарам 23 лютага гасцей чакае багатая ўрачыстая вячэра. Музычна-забаўляльная праграма з вядучым, шматлікія конкурсы дапамогуць прыемна правесці вечар. За дадатковую плату магчыма арганізацыя экскурсіі ў Музей Міфалогіі і стральба па талерках з ружжа. Пры браніраванні тура прадастаўляецца 23% зніжка на пражыванне і для сем'яў ад 2 і больш чалавек прадастаўляецца 50% зніжка на экскурсіі.

Правядзіце лютаўскія святы незабыўна са сваімі каханнымі у найстарэйшым запаведніку Рэспублікі Беларусь.

Звяртаем Вашу ўвагу, што ў раздзеле Цэны на пуцёўкі кошт указаны без уліку зніжкі.

Падрабязней азнаёміцца з інфраструктурай і коштамі на пуцёўкі ў гасцінічны комплекс «Сергуч» можна ў адпаведных частках на старонцы комплексу.