ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Масленіца ў Бярэзінскім запаведніку

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2

Масленіца ў Бярэзінскім запаведніку

18-Лютага-2019
Гасцінічны комплекс «Сергуч» запрашае ўсіх ахвотнікаў 02-10 сакавіка 2019 года прыняць удзел у святочнай аднадзённай праграме «Э-гэ-гэй Масленіца»! Сустрэньце наступленне вясны разам з сям'ёй ці дружнай кампаніяй у Бярэзінскім запаведніку і нацешыцеся адпачынкам у асяроддзі чароўнай прыроды!

Бярэзінскі біясферны запаведнік запрашае далучыцца да вясёлай і незабыўнай сустрэчы вясны! Спецыяльна для адпачывальнікаў у гасцінічным комплексе «Сергуч» прыгатавалі займальную аднадзённую праграму «Э-гэ-гэй Масленіца»!

У рамках тура адпачывальнікі змогуць наведаць Музей міфалогіі, Музей Прыроды, вальеры, набыць на памяць сувеніры. Таксама можна будзе прыняць удзел у майстар класе ў Хаце экалагічнай асветы па вырабе свечкі з вашчыны і пракаціцца на павозцы або санках. Ну і якая ж масленіца без бліноў!

Падрабязней азнаёміцца з інфраструктурай і коштамі на пуцёўкі у гасцінічны комплекс «Сергуч» можна ў адпаведных частках на старонцы комплексу.