Навіны : Навінкі ў медыцынскай базе санаторыя Ясельда
Навінкі ў медыцынскай базе санаторыя Ясельда
21-Лютага-2019Санаторый «Ясельда» не спыняецца на дасягнутым і працягвае пашыраць сваю медыцынскую базу. Ужо ў самым пачатку 2019 года здраўніца можа парадаваць адпачывальнікаў цэлым шквалам навінак у галіне медыцыны.
Ультрагукавая дэнсітаметрыя - сучасная медыцынская працэдура, з дапамогай якой вызначаецца мінеральная шчыльнасць касцяной тканіны і ажыццяўляцца дыягностыка астэапарозу (страты касцяной масы), выяўленне парушэнняў у касцяной структуры і вызначэнне рызыкі ўзнікнення пераломаў. p>
Праходжанне працэдуры магнітатэрапіі на апаратах «Авантрон» і «Магнітатурбатрон» дапамагае наладзіць абмен рэчываў у арганізме, зняць азызласць тканін і палепшыць функцыянаванне крывяносных сасудаў і нервовых валокнаў. Таксама дадзеная працэдура ўжываецца ў мэтах паскарэння гаення ран, апёкаў, рубцоў, а таксама для памяншэння болю.
Інавацыйная працэдура вакуум-тэрапіі рук на апараце «Vacumed» актыўна выкарыстоўваецца пры лячэнні сасудзістых захворванняў шляхам паляпшэння кровазвароту, умацавання крывяносных сасудаў, ліквідацыі запаленняў і ацёкаў.
Больш падрабязна азнаёміцца з коштам пуцёвак і лячэбнай базай у санаторыі «Ясельда» Вы можаце ў адпаведных раздзелах на старонцы аб'екта.
-
Выходныя дні ў Рэспубліцы Беларусь
11-Мая-2024Паважаныя наведвальнікі нашага партала! Паведамляем Вам:
13-14 мая 2024 года ў Рэспубліцы Беларусь выхадныя дні. Просім Вас звярнуць увагу на графік працы нашага прадпрыемства. -
Велаквест «Еду ў госці да Дзеда» ў Белавежскай пушчы
12-Красавiка-2024Нацыянальны парк «Белавежская пушча» запрашае ўсіх аматараў актыўнага адпачынку 20 красавіка 2024 наведаць велаквест «Еду ў госці да Дзеда», прымеркаваны да адкрыцця летняга турыстычнага сезона 2024. -
Народнае свята «Саракі» у «Строчыцах»
04-Красавiка-2024Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашаюць 6 красавіка 2024 года на народнае свята «Саракі». Далучайцеся да традыцыйных абрадаў і вясёлых гульняў у музеі на вольным паветры! -
Святочнае мерапрыемства «Гуканне птушак» і сустрэча вясны ў Белавежскай пушчы
27-Сакавiка-2024Белавежская пушча запрашае ўсіх ахвотнікаў наведаць святочную імпрэзу «Гуканне птушак» і сустрэча вясны 6 красавіка 2024 года. Правядзіце свой выходны разам з сям'ёй у Белавежскай пушчы на імпрэзе, прысвечанай першым вестунам вясны - птушкам!