ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Фестываль актыўнага ладу жыцця ЗОЖ-фэст у Строчыцах

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2Май1Чэрвень3Ліпень5Жнiвень3Вераснь3Кастрычнiк2Лiстапад1Снежнь1
Экскурсія Строчыцы

Фестываль актыўнага ладу жыцця ЗОЖ-фэст у Строчыцах

13-Красавiка-2019
Музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашае гасцей на фестываль актыўнага ладу жыцця «ЗОЖ-фэст». Гасцей чакае выступленне і майстар-класы ад прафесійных спартсменаў і асілкаў, катанне на конях, цір і кірмаш рамеснікаў, анімацыя для дзяцей і, вядома, смачная і карысная ежа!

5 мая 2019 года Музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашае ўсіх людзей, якія вядуць здаровы лад жыцця ці марыць да яго далучыцца, на фестываль актыўнага ладу жыцця «ЗОЖ-фэст»! Тут Вас абавязкова здзівяць выступленні асілкаў і стронгмэнаў, а таксама прафесійных спартсмэнаў, якія прадэманструюць свае магчымасці. Кожны ахвотны зможа ўзяць удзел у майстар-класах па кроссфиту, адзінаборствах і самаабароне і нават танцах на пілоне.

Свята «ЗОЖ-фэст» - гэта не проста фестываль, гэта інтэрактыўная пляцоўка, дзе цікава будзе і дарослым і дзецям. У дзень фестывалю госці змогуць выпрабаваць сябе на трапнасць у пнеўматычным і лучным ціры, пракаціцца на кані, прагуляцца і набыць сувеніры на кірмашы рамеснікаў. Пры добрым надвор'і за дадатковую плату можна будзе пракаціцца на мотадельтаплане, а завяршыцца фестываль выступленнем музычных гуртоў і запальнай дыскатэкай з дыджэем.

Паездку на фестываль можна сумясціць з пазнавальнай экскурсіяй «Строчыцы-музей народнай архітэктуры і побыту».