Навіны : Фестываль актыўнага ладу жыцця ЗОЖ-фэст у Строчыцах
Фестываль актыўнага ладу жыцця ЗОЖ-фэст у Строчыцах
13-Красавiка-20195 мая 2019 года Музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашае ўсіх людзей, якія вядуць здаровы лад жыцця ці марыць да яго далучыцца, на фестываль актыўнага ладу жыцця «ЗОЖ-фэст»! Тут Вас абавязкова здзівяць выступленні асілкаў і стронгмэнаў, а таксама прафесійных спартсмэнаў, якія прадэманструюць свае магчымасці. Кожны ахвотны зможа ўзяць удзел у майстар-класах па кроссфиту, адзінаборствах і самаабароне і нават танцах на пілоне.
Свята «ЗОЖ-фэст» - гэта не проста фестываль, гэта інтэрактыўная пляцоўка, дзе цікава будзе і дарослым і дзецям. У дзень фестывалю госці змогуць выпрабаваць сябе на трапнасць у пнеўматычным і лучным ціры, пракаціцца на кані, прагуляцца і набыць сувеніры на кірмашы рамеснікаў. Пры добрым надвор'і за дадатковую плату можна будзе пракаціцца на мотадельтаплане, а завяршыцца фестываль выступленнем музычных гуртоў і запальнай дыскатэкай з дыджэем.
Паездку на фестываль можна сумясціць з пазнавальнай экскурсіяй «Строчыцы-музей народнай архітэктуры і побыту».