ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Авіяцыйны фестываль У-лётны Фэст 2019 ў Строчыцах

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2
Экскурсія Строчыцы

Авіяцыйны фестываль У-лётны Фэст 2019 ў Строчыцах

02-Жнiўня-2019
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашае ўсіх наведаць штогадовы фэст «У-лётны фэст», які пройдзе 17-18 жніўня 2019 года. У праграме паказальныя выступы паветранай тэхнікі, палёты, жывая музыка, фудкорт і лепшыя забавы!

17-18 жніўня ў а/г Азярцо Мінскага раёна на тэрыторыі музея архітэктуры і побыту пройдзе трэці штогадовы авіяцыйны фэст у забаўляльным фармаце - «У-лётны фэст». На працягу двух дзён гасцей чакаюць яркія паказальныя выступы авіятараў, насычаная канцэртная праграма, фудкорт, экскурсіі па музеі і маса забавак для дарослых і дзяцей. Усе жадаючыя змогуць падняцца ў неба на вiнтакрыльнай машыне, атрымаць невымоўныя адчуванні ў адкрытай кабіне дэльтаплана і здзейсніць рамантычны палёт на паветраным шары.

«У-лётны фэст» – выдатная магчымасць правесці час са сваёй сям'ёй ці сябрамі на прыродзе. Цікавы фэст будзе як дарослым, так і дзецям. Для іх тут будуць арганізаваны адмысловыя гульнявыя зоны, дзе можна будзе сканструяваць ракету і запусціць яе ў неба ці паўдзельнічаць у спаборніцтвах на кардонных самалётах, а таксама шматлікія горкі, батуты, каруселі і іншае.

Наперад! У эпоху авіятараў, насустрач вялікіх дасягненняў і дзіўных адкрыццяў!

Падрабязную інфармацыю пра музей архітэктуры і побыту можна паглядзець на нашым партале Ekskursii.by, а замовіць карпаратыўную і індывідуальную экскурсію можна тут.

Апошнія навіны Экскурсія Строчыцы