ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Восеньскія зніжкі на экскурсію Мір-Нясвіж

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3
Экскурсія Мір - Нясвіж

Восеньскія зніжкі на экскурсію Мір-Нясвіж

04-Верасня-2019
Беларускі экскурсійны партал Ekskursii.by аб'яўляе пра зніжку на самую папулярную сярод мінчан і госцяў сталіцы экскурсію «Мір - Нясвіж». У перыяд з 1 кастрычніка па 28 снежня наведаць вядомыя замкі ў складзе зборнай групы можна па спецыяльнай цане: 80,00 BYN на дарослага і 66,00 BYN на дзіця.

Экскурсія «Мір - Нясвіж» пазнаёміць Вас з самымі каштоўнымі помнікамі Беларусі, занесенымі ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА: Мірскім замкам і Палацава-паркавым комплексам у Нясвіжы. Вы пазнаеце гісторыю будаўніцтва гэтых манументальных збудаванняў, пачуеце аповяд пра іх знакамітых гаспадароў (Іллінічах, Радзівілах і князях Святаполк-Мірскіх), пачуеце паданні і легенды, якія дагэтуль захоўваюць тутэйшыя месцы. Таксама ў рамках экскурсіі Вы наведаеце Фарны касцёл, першы ва Усходняй Еўропе помнік у стылі барока, і ўбачыце самую старую з захаваных ратуш Беларусі.

Экскурсія ў складзе зборнай групы арганізуецца кожны панядзелак, чацвер, суботу і нядзелю. Збор у цэнтры горада Мінска на чыгуначным вакзале ў цэнтральнага эскалатара (ст. мятро Плошча Леніна).

Вы яшчэ не паспелі наведаць велічныя замкі Міра і Нясвіжа? Самы час зрабіць гэта!

Падрабязней азнаёміцца з праграмай экскурсіі «Мір-Нясвіж» можна на партале Ekskursii.by.

Апошнія навіны Экскурсія Мір - Нясвіж