Навіны : Экскурсіі на Дзень настаўніка 2019
Экскурсіі на Дзень настаўніка 2019
12-Верасня-2019Дзень настаўніка 2019 у Беларусі будуць адзначаць у нядзелю 6 кастрычніка! Гэты радасны дзень, напоўнены водарам кветак, падзякамі вучняў і цёплымі пажаданнямі, хочацца правесці па-асабліваму.
Забудзьцеся пра пакутлівыя этапы падрыхтоўкі да святкавання, усю арганізацыю партал Ekskursii.by возьме на сябе! Займальныя экскурсіі з анімацыйнымі праграмамі, майстар-класамі і святочным банкетам або пікніком на свежым паветры - выдатная альтэрнатыва класічнаму застоллю. Правядзіце свята ў дружнай кампаніі калег і атрымаеце масу новых яркіх уражанняў!
Экскурсійны партал Ekskursii.by прапануе адзначыць Дзень настаўніка на найпрыгажэйшых маршрутах па Беларусі, якія пакінуць у памяці прыемныя ўспаміны аб прафесійным свяце! Наведайце легендарныя замкі Міру и Нясвіжа, адчуйце дух традыцый і нацыянальных рамёстваў у комплексах Дудуткі, Строчыцы або Дукорскім маёнтку, пакатайцеся на конях у Станькава або на драккары вікінгаў у Парке гісторыі Сула, пракаціцца на танку на Лініі Сталіна - выбар напрамкаў велізарны! Сярод варыянтаў для святкавання Дня настаўніка прадстаўлены і экскурсіі рэлігійнай тэматыкі з наведваннем знакавых для Беларусі аб'ектаў - Свята-Успенскага мужчынскага манастыра ў Жыровічах і старажытнай царквы Cвятого Міхаіла ў Сынкавічах.
Вы можаце адправіцца па адным з ужо распрацаваных маршрутаў, якія прадстаўлены ў раздзеле Карпаратыўныя экскурсіі па Беларусі або спецыялісты экскурсійнага аддзела арганізуюць для Вашага калектыву індывідуальны тур з улікам усіх пажаданняў па аб'ектах наведвання, забаўляльнай праграме і бюджэце. Па Вашым жаданні ў дадатку да экскурсіі мы закажамдля Вас альтанку для пікніка, арганізуем нацыянальны абед на сядзібе або святочны банкет у кафэ, зробім дэгустацыі, майстар-класы або конкурсы для згуртавання калектыву.
Традыцыйна папулярнасцю ў педагогаў карыстаюцца маршруты:
- Нясвіж;
- Мір-Нясвіж;
- Слонім - Жыровічы - Сынкавічы;
- Раубічы - Сілічы - Лагойск;
- Дукорскі маёнтак;
- Крэва - Гальшаны - Іўе;
- Заслаўе - Жодзішкі;
- цэнтр экалагічнага турызму «Станькава»;
- Музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі».
Азнаёміцца з варыянтамі святкавання Дня настаўніка можна ў раздзеле Карпаратыўныя экскурсіі па Беларусі, а заказаць экскурсію тут. Заказчыку экскурсіі ад групы прадстаўляем бонус - бясплатны ўдзел.
-
Навагодняя анімацыйна-забаўляльная праграма «У гасцях у Палескага Зюзі ў Навагоднім «Сафары-парку» у Нацыянальным парку «Прыпяцкі»
16-Снежня-2024Нацыянальны парк «Прыпяцкі» запрашае ў навагодні сафары-парк, 14 снежня 2024 года па 19 студзеня 2025 года, дзе вы пазнаёміцеся з Палескім Зюзям — Палескім Дзедам Марозам, яго прыгажуняй Унучкай і казачнымі персанажамі, зможаце акунуцца ў арыгінальную праграму «У гасцях у Палескага Зюзі» з казачнай атмасферай, танцамі, весялосцю, падарункамі і эмоцыямі. -
Фестываль «Сула містычная» ў парку гісторыі «Сула» (2 і 3 лістапада, 2024 года)
31-Кастрычнiка-2024Парк гісторыі «Сула» запрашае правесці самыя незабыўныя містычныя выходныя 2 і 3 лістапада разам і далучыцца да анімацыйнай праграмы «Сула містычная». Тут адкрываецца новы свет, дзе сціраецца грань паміж матэрыяльным і духоўным, аднаўляецца страчаная сувязь з нашым мінулым. -
Парк жывёл «Дыпрыз» запрашае дарослых і дзяцей правесці незабыўныя канікулы гэтай восенню!
15-Кастрычнiка-2024Парк жывёл «Дыпрыз» запрашае дарослых і дзяцей правесці незабыўныя канікулы гэтай восенню! З 26 кастрычніка па 3 лістапада ў парку пройдуць асаблівыя праграмы для дзяцей і, вядома, акцыі, якія ператвораць восеньскія дні ў сапраўдныя прыгоды. Дзяцей чакаюць займальныя квэсты, гульні і сустрэчы з насельнікамі парку. Кожнае дзіця зможа адчуць сябе маленькім заолагам і даведацца больш пра свет жывёл! -
Віншуем c Днём турызму!
27-Верасня-2024Дарагія сябры! Калектыў ПНВУП «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» віншуе ўсіх аматараў падарожжаў, калег і партнёраў з Сусветным Днём турызму! Гэтае свята аб'ядноўвае тых, хто шануе адкрыцці, захапляльныя прыгоды і незабыўныя сустрэчы ў самых дзіўных кутках планеты. Мы ганарымся, што з'яўляемся часткай гэтай цудоўнай супольнасці. -
«Дзень жывой археалогіі» ў Белавежскай пушчы
20-Жнiўня-2024У самым канцы лета, 24 жніўня 2024 года, Нацыянальны парк «Белавежская пушча» запрашае ўсіх жадаючых на ўнікальную падзею — «Дзень жывой археалогіі», які падорыць незабыўнае падарожжа ў мінулае і раскрые сакрэты старажытных рамёстваў і звычаяў. -
VIII Міжнародны фэст этнакультурных традыцый «Кліч Палесся» ў гасцінічным комплексе «Над Прыпяццю»
12-Жнiўня-2024Нацыянальны парк «Прыпяцкі» запрашае ўсіх ахвотнікаў 17 жніўня 2024 года на VIII Міжнародны фэст этнакультурных традыцый «Кліч Палесся». Не выпусціце ўнікальнага шанцу ўзяць удзел у гэтай аўтэнтычнай імпрэзе! -
Дзень Нараджэння беларускага тураператара ПНВУП Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму
09-Жнiўня-2024Сёння, 9 жніўня 2024 года, найбуйнейшы беларускі тураператар ПНВУП «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» святкуе 17-годдзе! Мы ад усёй душы дзякуем усім нашым кліентам і партнёрам за аказаны давер і падтрымку! Менавіта дзякуючы Вам і для Вас мы ўвесь час расцем і развіваемся! -
Экскурсія «Уладар пярсцёнкаў» у Нацыянальным парку «Прыпяцкі»
13-Ліпеня-2024Не выпусціце магчымасць патрапіць на займальную арніталагічную экскурсію «Уладар пярсцёнкаў», якая праводзіцца толькі адзін раз ― 20 ліпеня 2024 г. у Нацыянальным парку «Прыпяцкі». Перазагрузка ад гарадской мітусні гарантавана. -
Купалле ў Белавежскай пушчы (6 ліпеня 2024 года)
01-Ліпеня-2024У разгар лета ў Беларусі адзначаюць Купалле – адно з самых яркіх і старажытных славянскіх святаў, якое сімвалізуе летняе сонцастаянне, красаванне і ўрадлівасць. Таму, калі вы яшчэ не забраніравалі індывідуальную экскурсію ў Белавежскую пушчу, паспяшаецеся хутчэй гэта зрабіць.