Навіны : Дзень артылерыста на Лініі Сталіна
Дзень артылерыста на Лініі Сталіна
12-Кастрычнiка-2019Дзень артылерыста - гэта прафесійнае свята ракетных войскаў і артылерыі, якоя штогод адзначаецца 19 лістапада ў гонар перамогі Чырвонага войска ў бітве пад Сталінградам у 1942 годзе.
23 лістапада 2019 года ў гонар свята на тэрыторыі комплексу Вас чакаюць:
- выстава ўзбраення і ваеннай тэхнікі Ракетных войскаў і артылерыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь;
- экскурсія «Лінія Сталіна»;
- квэст «Пошук стралковай зброі»;
- катанне на тэхніцы;
- тралей (спуск па ліннай дарозе даўжынёй 150 м на прыгожай рэльефнай мясцовасці);
- дзіцячая паласа перашкод «Горны стралок»;
- ваенна-гістарычная рэканструкцыя (Баі за плацдарм на р. Проня (1943 г));
- і шмат іншага.
У дадатак да асноўнай праграмы для наведвальнікаў будзе адкрыта некалькі інтэрактыўных зон. Кожны жадаючы зможа паспрабаваць свае сілы ў гістарычнай віктарыне, пастраляць з пнеўматычнай зброі, сабраць і разабраць зброю, а самыя актыўныя ўдзельнікі зоны будуць узнагароджаны памятнымі прызамі. Таксама будзе працаваць дзіцячы пакой, дзе можна будзе скласці танк з орыгамі і памаляваць.
Наведаць гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна» можна ў рамках экскурсіі «Лінія Сталіна» у складзе зборнай групы ці замовіўшы індывідуальную экскурсію.