ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Дзень артылерыста на Лініі Сталіна

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2
Экскурсія Лінія Сталіна

Дзень артылерыста на Лініі Сталіна

12-Кастрычнiка-2019
23 лістапада 2019 года гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна» запрашае ўсіх жадаючых адсвяткаваць Дзень артылерыста. Вас чакаюць ваенна-гістарычная рэканструкцыя, экскурсійныя праграмы, інтэрактыўныя зоны, захапляльныя квэсты і палосы перашкод для дарослых і дзяцей. Выдатны варыянт для сямейнага баўлення часу!

Дзень артылерыста - гэта прафесійнае свята ракетных войскаў і артылерыі, якоя штогод адзначаецца 19 лістапада ў гонар перамогі Чырвонага войска ў бітве пад Сталінградам у 1942 годзе.

23 лістапада 2019 года ў гонар свята на тэрыторыі комплексу Вас чакаюць:

  • выстава ўзбраення і ваеннай тэхнікі Ракетных войскаў і артылерыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь;
  • экскурсія «Лінія Сталіна»;
  • квэст «Пошук стралковай зброі»;
  • катанне на тэхніцы;
  • тралей (спуск па ліннай дарозе даўжынёй 150 м на прыгожай рэльефнай мясцовасці);
  • дзіцячая паласа перашкод «Горны стралок»;
  • ваенна-гістарычная рэканструкцыя (Баі за плацдарм на р. Проня (1943 г));
  • і шмат іншага.

У дадатак да асноўнай праграмы для наведвальнікаў будзе адкрыта некалькі інтэрактыўных зон. Кожны жадаючы зможа паспрабаваць свае сілы ў гістарычнай віктарыне, пастраляць з пнеўматычнай зброі, сабраць і разабраць зброю, а самыя актыўныя ўдзельнікі зоны будуць узнагароджаны памятнымі прызамі. Таксама будзе працаваць дзіцячы пакой, дзе можна будзе скласці танк з орыгамі і памаляваць.

Наведаць гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна» можна ў рамках экскурсіі «Лінія Сталіна» у складзе зборнай групы ці замовіўшы індывідуальную экскурсію.