ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Зніжка 10% на Навагодні тур на базах адпачынку Дрывяты, Золова, Леошкі

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2Май1

Зніжка 10% на Навагодні тур на базах адпачынку Дрывяты, Золова, Леошкі

14-Лiстапада-2019
Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры» чакае Вас у госці на Навагоднія святы 2020! Менавіта цяпер можна набыць тур са зніжкай 10%! Базы адпачынку «Леошкі», «Дрывяты», «Золава» - які варыянт Вам больш падабаецца?

У гэтым годзе нацыянальны парк «Браслаўскія азёры» здзіўляе сваёй шчодрасцю! Пры набыцці Навагодняга тура да 9 снежня 2019 года Вы атрымліваеце зніжку 10%. Унікальная магчымасць правесці Навагоднія святы ў адным з куткоў Рэспублікі Беларусь у выдатнай кампаніі. Засталося толькі вызначыцца, куды менавіта Вы паедзеце?

  • База адпачынку «Золава» - кампактная і ўтульная, выдатна падыдзе для сямейнага адпачынку ў гармоніі з прыродай. Тут Вас чакае Навагодні банкет, экскурсіі, майстар-класы і Калядная вячэра.

  • База адпачынку «Леошкі» - падыдзе аматарам «натуральнага» інтэр'еру і ўтульнасці, а таксама надзвычай прыгожай прыроды. Вас чакае Навагодні банкет у катэджах, віншаванне Дзеда Мароза і Снягуркі, традыцыйная вячэра з куццёй, займальныя экскурсіі па Паазер'і, майстар-класы, наведванне вальераў з дзікімі жывёламі і многае іншае.

  • База адпачынку Дрывяты - самая вялікая з прадстаўленых баз, так што калі Вы жадаеце знайсці як мага больш новых знаёмстваў - Вам адназначна сюды! Вас чакаюць экскурсіі, майстар-класы, забаўляльныя праграмы, святочны Навагодні банкет і Калядная вячэра.

Усё, што Вам засталося зрабіць для выдатнай сустрэчы Новага года 2020 - гэта выбраць аб'ект адпачынку і забраніраваць яго па прыемнай цане!
Паспяшайцеся, колькасць месцаў абмежавана!

Азнаёміцца з іншымі прапановамі на святочны перыяд можна ў раздзеле Новы год 2020.