ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Адкрыццё сезона ў Маёнтку Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2

Адкрыццё сезона ў Маёнтку Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы

21-Лiстапада-2019
Беларускі Дзед Мароз запрашае ў госці! 7 снежня 2019 года ўсе ўдзельнікі экскурсіі «Белавежская пушча і Маёнтак Дзеда Мароза» змогуць нацешыцца святочным мерапрыемствам «Белавежская пушча - сталіца Новага года». Сустрэча са Снягуркай і Дзедам Марозам, цырымонія запальвання навагодніх агнёў, салодкія падарункі - акуніцеся ў атмасферу сапраўднага чараўніцтва разам з Ekskursii.by!

Успомніце, з якім трапятаннем у дзяцінстве Вы чакалі сустрэчы з Дзядулем Марозам і як чакалі яго падарункаў. А якія цёплыя эмоцыі і ўспаміны навяваюць Вам дзіцячыя здымкі з Дзедам Марозам? Гэта адно з самых лепшых успамінаў дзяцінства, ці не праўда? Выканаць дзіцячую мару і падарыць дзіцяці сустрэчу з сапраўдным Дзедам Марозам і Снягуркай дапаможа беларускі экскурсійны партал Ekskursii.by!

7 снежня 2019 года ў Маёнтку Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы адбудзецца свята «Белавежская пушча - сталіца Новага года», наведаць якое змогуць удзельнікі экскурсіі «Белавежская пушча і Маёнтак Дзеда Марозу».
Шпацыр па зімовай Белавежскай пушчы, знаёмства з яе сімвалам - магутным зубрам і іншымі насельнікамі пушчы ў дэманстрацыйных вальерах, смачны і сытны абед, а таксама экскурсія ў рэзідэнцыю беларускага Дзеда Марозу, дзе госцяў чакае:

  • сустрэча са Снягуркай і Дзедам Марозам;
  • «цудафікацыя» - візуалізацыя цудаў Дзеда Марозу;
  • урачыстая цырымонія запальвання першых навагодніх агнёў;
  • выступленне музычных калектываў;
  • салодкі падарунак кожнаму госцю;
  • фотозона.

Спяшайцеся запісацца на асаблівую экскурсію «Белавежская пушча і Маёнтак Дзеда Мароза» 7 снежня! Стварыце святочны настрой перадпачаткам Новага года 2020!