Навіны : Забаўляльныя праграмы на Каляды ў Строчыцах!
Забаўляльныя праграмы на Каляды ў Строчыцах!
29-Снежня-2022Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Строчыцы запрашаюць усіх жадаючых наведаць забаўляльныя праграмы, прысвечаныя «Калядам»! З 2 па 4 студзеня 2023 года пройдзе мерапрыемства «Калядныя дзянькі», а з 5 па 7 студзеня 2023 года - «Цуд на Каляды».
Мерапрыемства «Калядныя дзянькі» пройдуць з 2 па 4 студзеня 2023 года. Вас чакае цікавая праграма: экскурсія «Калядныя традыцыі», дзе вы даведаецеся ўсё пра падрыхтоўку да Калядаў, святочным стале і абрадзе калядавання, акцыя «Калядныя забаўкі», дзе вы зможаце далучыцца да экскурсіі з расповедам пра Каляды, паўдзельнічаць у сапраўдных варожбах, а таксама прыняць удзел у майстар-класе па традыцыйных танцах і гульнях, а таксама наведайце экскурсію «Каляды» з традыцыйнымі варожбамі, калядаваннем і народнымі песнямі.
Мерапрыемства «Цуд на Каляды» пройдзе з 5 па 7 студзеня 2023 года, на якім Вы пачуеце аповед пра драўляныя помнікі народнай архітэктуры (капліца з вёскі Каралеўцы Вілейскага раёна Мінскай вобласці, Пакроўская царква з вёскі Лагнавічы Клецкага раёна Мінскай вобласці, Спаса-Праабражэнская царква з вёскі Барань (Аршанскага раёна Віцебскай вобласці).
Наведаць мерапрыемствы, прысвечаныя «Калядам» Вы можаце ў рамках экскурсіі «Строчыцы», адправіць заяўку на якую можна ўжо зараз.