Навіны : Віншуем з Новым 2023 годам!
Віншуем з Новым 2023 годам!
31-Снежня-2022Няхай Новы год падорыць Вам мноства магчымасцяў, напоўніць кожны дзень радасцю, ператворыць мары ў рэальнасць, а ўсе Вашы намаганні — у выдатныя вынікі.
Новы год — новая старонка жыцця. Так хай на ёй не будзе пустога месца, хай яна запоўніцца мноствам фарбаў, яркіх падзей і прыгод. Няхай у новым годзе Вам спадарожнічае фартуна, поспех і дастатак. Цешцеся кожным імгненнем жыцця, будзьце з каханымі, акружвайце сябе і сваіх блізкіх цяплом і клопатам, грэйце іх сваім каханнем, а яны ў адказ сагрэюць Вас.
Жадаем кожнаму ў наступным годзе не забываць пра адпачынак і знаходзіць вольны час на сябе і сваё здароўе. Са свайго боку мы будзем імкнуцца стаць для Вас лепшымі пуцяводнікамі па арганізацыі камфортнага адпачынку і падарыць Вам вялікую колькасць незабыўных уражанняў!
Хочам выказаць велізарную падзяку ўсім кліентам і партнёрам за падтрымку і давер. Спадзяёмся, што ў наступным годзе наша супраца стане яшчэ плённейшай!
Няхай ў новым годзе ўсе спраўдзяцца мары,
Трывогі пакінуць, развеюцца хмары,
Няхай толькі добрае ўсім вам спрыяе,
Зямля зноў аддзячыць спаўна ураджаем.
Калядная зорка шлях ўказвае шчыра,
Сонца і шчасця, здароўя і міру!
ПНВУП «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» ў выходныя і святочныя дні працуе ў дзяжурным аўтаматычным рэжыме.
-
Віншуем з Новым 2025 годам!
31-Снежня-2024Дарагія сябры! Калектыў ПНВУП «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» ад усяго сэрца віншуе вас са святам Новага 2025 года!
Новы год — гэта час, калі мары становяцца планамі, а планы — рэальнасцю. Няхай усё задуманае абавязкова здзейсніцца, а ў доме заўсёды будзе цяпло і ўтульнасць. -
Аднадзённая праграма «Навагодняя казка» ў Бярэзінскім біясферным запаведніку
26-Снежня-2024Бярэзінскі біясферны запаведнік запрашае дарослых і дзяцей наведаць экскурсійна-анімацыйную праграму «Навагодняя казка ў Бярэзінскім», якая будзе праходзіць у наступныя даты: 14,15,21,22,28,29 снежня 2024г. і 4,5,11,12 студзеня 2025г. -
Віншуем з Раством Хрыстовым!
25-Снежня-2024Дарагія сябры! Калектыў ПНВУП «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» ад усяго сэрца віншуе вас са святам Раства Хрыстова!
Няхай гэты цудоўны святочны дзень напоўніць вашыя дамы цяплом і радасцю, а за калядным сталом пануюць утульнасць і любоў! Няхай кожная хвіліна, праведзеная з блізкімі, застаецца ў памяці як самая каштоўная скарбонка. -
Навагодняя анімацыйна-забаўляльная праграма «У гасцях у Палескага Зюзі ў Навагоднім «Сафары-парку» у Нацыянальным парку «Прыпяцкі»
16-Снежня-2024Нацыянальны парк «Прыпяцкі» запрашае ў навагодні сафары-парк, 14 снежня 2024 года па 19 студзеня 2025 года, дзе вы пазнаёміцеся з Палескім Зюзям — Палескім Дзедам Марозам, яго прыгажуняй Унучкай і казачнымі персанажамі, зможаце акунуцца ў арыгінальную праграму «У гасцях у Палескага Зюзі» з казачнай атмасферай, танцамі, весялосцю, падарункамі і эмоцыямі. -
Фестываль «Сула містычная» ў парку гісторыі «Сула» (2 і 3 лістапада, 2024 года)
31-Кастрычнiка-2024Парк гісторыі «Сула» запрашае правесці самыя незабыўныя містычныя выходныя 2 і 3 лістапада разам і далучыцца да анімацыйнай праграмы «Сула містычная». Тут адкрываецца новы свет, дзе сціраецца грань паміж матэрыяльным і духоўным, аднаўляецца страчаная сувязь з нашым мінулым. -
Парк жывёл «Дыпрыз» запрашае дарослых і дзяцей правесці незабыўныя канікулы гэтай восенню!
15-Кастрычнiка-2024Парк жывёл «Дыпрыз» запрашае дарослых і дзяцей правесці незабыўныя канікулы гэтай восенню! З 26 кастрычніка па 3 лістапада ў парку пройдуць асаблівыя праграмы для дзяцей і, вядома, акцыі, якія ператвораць восеньскія дні ў сапраўдныя прыгоды. Дзяцей чакаюць займальныя квэсты, гульні і сустрэчы з насельнікамі парку. Кожнае дзіця зможа адчуць сябе маленькім заолагам і даведацца больш пра свет жывёл! -
Віншуем c Днём турызму!
27-Верасня-2024Дарагія сябры! Калектыў ПНВУП «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» віншуе ўсіх аматараў падарожжаў, калег і партнёраў з Сусветным Днём турызму! Гэтае свята аб'ядноўвае тых, хто шануе адкрыцці, захапляльныя прыгоды і незабыўныя сустрэчы ў самых дзіўных кутках планеты. Мы ганарымся, што з'яўляемся часткай гэтай цудоўнай супольнасці. -
«Дзень жывой археалогіі» ў Белавежскай пушчы
20-Жнiўня-2024У самым канцы лета, 24 жніўня 2024 года, Нацыянальны парк «Белавежская пушча» запрашае ўсіх жадаючых на ўнікальную падзею — «Дзень жывой археалогіі», які падорыць незабыўнае падарожжа ў мінулае і раскрые сакрэты старажытных рамёстваў і звычаяў. -
VIII Міжнародны фэст этнакультурных традыцый «Кліч Палесся» ў гасцінічным комплексе «Над Прыпяццю»
12-Жнiўня-2024Нацыянальны парк «Прыпяцкі» запрашае ўсіх ахвотнікаў 17 жніўня 2024 года на VIII Міжнародны фэст этнакультурных традыцый «Кліч Палесся». Не выпусціце ўнікальнага шанцу ўзяць удзел у гэтай аўтэнтычнай імпрэзе! -
Дзень Нараджэння беларускага тураператара ПНВУП Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму
09-Жнiўня-2024Сёння, 9 жніўня 2024 года, найбуйнейшы беларускі тураператар ПНВУП «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» святкуе 17-годдзе! Мы ад усёй душы дзякуем усім нашым кліентам і партнёрам за аказаны давер і падтрымку! Менавіта дзякуючы Вам і для Вас мы ўвесь час расцем і развіваемся! -
Экскурсія «Уладар пярсцёнкаў» у Нацыянальным парку «Прыпяцкі»
13-Ліпеня-2024Не выпусціце магчымасць патрапіць на займальную арніталагічную экскурсію «Уладар пярсцёнкаў», якая праводзіцца толькі адзін раз ― 20 ліпеня 2024 г. у Нацыянальным парку «Прыпяцкі». Перазагрузка ад гарадской мітусні гарантавана.