ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Віншуем з Новым 2012 годам!

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2Май1Чэрвень3Ліпень5Жнiвень3Вераснь3Кастрычнiк2Лiстапад1Снежнь1

Віншуем з Новым 2012 годам!

31-Снежня-2011
Дарагія сябры і калегі! Прадпрыемства «Аўтаматызiраванныя тэхналогіі турызму» спяшаецца сардэчна павіншаваць Вас з надыходзячым Новым годам! Няхай 2012-ы падорыць Вам дабрабыт, выкананне запаветнай мары, а таксама ўмацуе веру ў будучыню! Дарагія сябры і калегі!

Прадпрыемства «Аўтаматызiраванныя тэхналогіі турызму» спяшаецца сардэчна павіншаваць Вас з надыходзячым Новым годам! Няхай 2012-ы падорыць Вам дабрабыт, выкананне запаветнай мары, а таксама ўмацуе веру ў будучыню!

Дзень за днём на працягу мінулых 12 месяцаў усе супрацоўнікі ЧНВУП «Аўтаматызiраванныя тэхналогіі турызму» старанна працавалі, каб парадаваць сваіх кліентаў добрым адпачынкам і лячэннем у Беларусі, зарадзіць здароўем, станоўчымі эмоцыямі, а таксама падарыць бадзёрасць духу на год наперад. Мы імкнуліся засцерагчы Вас ад розных цяжкасцяў, па магчымасці спрасціць працэс браніравання і куплі пуцёўкі ў санаторый, аздараўленчы цэнтр, на базу адпачынку, у гасцініцу або сядзібу ў Беларусі, спрабавалі аператыўна адказаць на ўсе пытанні, паказаць і расказаць нават пра маленькiя дэталi будучага адпачынку, прыслухоўваліся да ўсіх заўваг і прапаноў. Менавіта Вы - нашы кліенты і партнёры - спрыяеце нашаму развіццю, рухаеце нас наперад, прымушаеце шукаць новыя метады працы і тэхнічныя рашэнні. Таму мы шчыра віншуем Вас з надыходзячым Новым годам і гаворым дзякуй. Дзякуй за разуменне, прызнанне, супрацоўніцтва, якія паступова перарастаюць у сяброўства.

Жадаем Вам моцнага здароўя, удачы і любові Вам і Вашым дзецям! Добрага настрою і выканання Вашых самых запаветных жаданняў! Мы, калектыў прадпрыемства «Аўтаматызiраванныя тэхналогіі турызму» , разлічваем на Вас і ў наступным годзе. Са свайго боку, абяцаем, што і ў год Дракона пастараемся ісці ў нагу з часам, выкарыстоўваць у сваёй працы толькі сучасныя падыходы і тэхналогіі, каб аператыўна прадастаўляць Вам толькі якасныя турыстычныя і інфармацыйныя паслугі.

З Новым годам! З новым шчасцем!
Не спыняе радасць бег…
Хай гучаць у вашай хаце –
Песні, музыка і смех!