ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Навагоднія зборныя экскурсіі з Брэста 2014

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2Май1Чэрвень3Ліпень5Жнiвень3Вераснь2

Навагоднія зборныя экскурсіі з Брэста 2014

18-Снежня-2013
Экскурсійны аддзел ПНВУП "Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму" запрашае гасцей г. Брэста на Навагоднія экскурсіі! Гэта выдатная магчымасць адпачыць, пазнаёміцца з цікавымі месцамі і славутасцямі беларускага краю.

Для тых, хто ўпершыню ў Брэсце - аглядная экскурсія Брэст - горад старажытны і сучасны. Вы наведаеце самыя папулярныя і вядомыя месцы горада: Свята-Мікалаеўскую царкву, Крыжаўзвіжанскі касцёл, пешаходную Савецкую вуліцу, а таксама Брэсцкую крэпасць.
Незабыўныя ўражанні ўсёй сям'і падорыць экскурсія ў нацыянальны парк Белавежская пушча з наведваннем маёнтка Дзеда Мароза.
Для жадаючых пабываць у іншых гарадах - экскурсіі Кобрын - страусіная ферма, Нясвіж - сталіца некаранаваных каралёў з наведваннем знакамітага помніка гісторыі і архітэктуры - Нясвіжскага замка.
Пазнаёміцца з беларускімі традыцыямі святкавання Каляд можна падчас экскурсіі Каляды на сельскай сядзібе, дзе Вас чакаюць калядныя гулянні з пачастункам, песнямі, забавамі і карагодамі ў каларытнай сельскай аграсядзібе пад Брэстам.

Усе ўваходныя квіткі і абеды ўжо ўключаны ў кошт.

Паглядзець графік правядзення экскурсій і забраніраваць месца для сябе, сяброў і блізкіх Вы можаце на інтэрнэт-партале ekskursii.by ў раздзеле Навагоднія зборныя экскурсіі з Брэста 2014.