ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Дзень будаўніка разам з Ekskursii.by

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2Май1

Дзень будаўніка разам з Ekskursii.by

22-Ліпеня-2014
Экскурсійны партал Ekskursii.by віншуе з надыходзячым днём будаўніка і прапануе правесці незабыўнае свята з экскурсіямі, банкетам, анімацыямі, адпачынкам на прыродзе і забаўляльнымі праграмамі.

Дзень будаўніка ў гэтым 2014 годзе будзе святкавацца 10 жніўня, і менавіта таму ўжо пара планаваць урачыстае мерапрыемства, каб годна адзначыць гэты дзень з калектывам. Экскурсійны аддзел беларускага тураператара "Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму" прапануе не проста адсвяткаваць прафесійнае свята, але і пакінуць у сваёй памяці прыемны ўспамін аб разнастайных кутках Беларусі, і акунуцца ў займальнае падарожжа.

У залежнасці ад пажаданняў, група зможа наведаць замкі Міра і Нясвіжа, мястэчкі Ракаў і Івянец, Дудуткі і Станькава, паўдзельнічаць у забаўляльных праграмах з дэгустацыямі, майстар класамі або катаннем на конях, убачыць прыгажосці Нацыянальных паркаў і запаведнікаў, а таксама пакатацца на танках на Лініі Сталіна. Дапоўніць і ўпрыгожыць свята дапамогуць фальклорныя і танцавальна-забаўляльныя праграмы, фаер-шоў, майстар-класы, спартыўныя спаборніцтвы і веровачны гарадок.

Азнаёміцца з цэнамі на самыя папулярныя праграмы і аформіць заказ на карпаратыўнае мерапрыемства на дзень будаўніка можна тут >>