ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : У Белавежскай пушчы адкрыўся музей народнага побыту і старадаўніх тэхналогій

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2Май1
Экскурсія Белавежская пушча

У Белавежскай пушчы адкрыўся музей народнага побыту і старадаўніх тэхналогій

30-Кастрычнiка-2014
Нацыянальны парк Белавежская пушча і беларускі экскурсійны партал Ekskursii.by паведамляюць:
У самым сэрцы старога лесу на хутары Перэрова, на месцы знікшай хаткі лесніка, дзе некалі было мясцовае лясніцтва са стайнямі, адкрыўся Музей народнага побыту і старадаўніх тэхналогій.

Аўтары ідэі паспрабавалі наноў стварыць побыт мясцовых жыхароў другой паловы XIX стагоддзя. У музеі можна пазнаёміцца з жыццём чатырох пакаленняў пушчанцаў і іх асаблівым укладам жыцця. Экспанаты збіраліся па навакольных вёсках. У калекцыі музея сабраны аўтэнтычныя рэчы жыхароў пушчы, кожная з якой прасякнута духам старога часу. Сярод прадметаў прадстаўлены разнастайныя кашалі з лыка і плеценай саломы, бочкі і кадкі, ступы і баечкі для масла, канькі для зімовых забаў. Знайшліся нават «пасталы» - свайго роду галёшы, толькі пашытыя ўручную з лапікаў гумы. Асобны пакой музея адведзены пад жаночыя рамёствы, дзе можна ўбачыць вышытыя ручнікі і тканыя посцілкі, а таксама ткацкі станок, на якім майстрыха падвойнага ткацтва стварае шэдэўры, занесеныя ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі. У спальным куце ёсць старажытная калыска, якую падвешвалі да столі і качалі, дзіцячыя хадункі...
Акрамя дома-музея ёсць яшчэ адзін домік - дэгустацыйная зала. Тут можна будзе пакаштаваць мясцовую ежу і напоі. Асаблівую цікавасць уяўляе невялікі «бровар», дзе вырабляюць і рэалізуюць «напой пушчанскі арыгінальны». Тут жа вы ўбачыце майстар-класы мясцовых рамеснікаў - разьбяроў па дрэве і ганчароў.

Пазнаёміцца бліжэй з гісторыяй і культурай пушчанцаў Вы можаце наведаўшы Белавежскую пушчу, зручней усяго гэта зрабіць у рамках экскурсіі «Брэсцкая крэпасць - Белавежская пушча», а адправіць заяўку на браняванні можна ўжо зараз.

Апошнія навіны Экскурсія Белавежская пушча