ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Сядзіба Гаенскія вытокі на партале Ekskursii.by

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2Май1

Сядзіба Гаенскія вытокі на партале Ekskursii.by

11-Снежня-2014
На партале Ekskursii.by з'явіўся новы аб'ект – Сядзіба «Гаенские вытокі» размешчаная ў вёсцы Гайна Лагойскага раёна Мінскай вобласці, на беразе ракі Гайна.

Сядзіба «Гаенскія вытокі» – гэта аб'ект экалагічнага турызму, дзе можна пазнаёміцца з таямнічым светам пчол і займальнай гісторыяй развіцця бортніцтва. Апроч займальнай экскурсіі па пасецы Вы зможаце наведаць этнаграфічны музей народнага побыту, у якім сабраны экспанаты, што расказваюць пра жыццё нашых продкаў.
Пасля наведанні пасекі і этнаграфічнага музея Вас пазнаёмяць з бабровай плацінай на рацэ Гайна і двума дамашнімі ваўкамі гаспадароў – Вiтоша і Шэрчык. І ў завяршэнне прыемным будуць салодкія частункі – сапраўдны мёд з духмянай гарбатай, згатаваны па адмысловым рэцэпце.

Падрабязней азнаёміцца з сядзібай «Гаенскія вытокі», а таксама адправіць заяўку на экскурсію «Сядзіба «Гаенскія вытокі»» можна на старонках экскурсійнага партала Ekskursii.by.