ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Віншаванне з Новым годам ад АТТ

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2Май1

Віншаванне з Новым годам ад АТТ

31-Снежня-2014
Дарагія сябры! ПНВУП «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» ад усяго вялікага і дружнага калектыву віншуе Вас з надыходзячым Новым 2015 годам!
У гэты напоўнены шчасцем і ўсмешкамі дарагіх і блізкіх людзей дзень мы жадаем Вам творчага росту, заўсёды прыемнага і ўдалага адпачынку, здароўя Вам і Вашым сем'ям! Ад усёй душы спадзяемся, што і ў Новым 2015 годзе нашы інтэрнэт-парталы стануць Вашымі вернымі спадарожнікамі і памочнікамі ў арганізацыі самага лепшага адпачынку ў Беларусі! У канцы кожнага года прынята падводзіць вынікі і радавацца сваім дасягненням. Мы рады паведаміць Вам, што ў гэтым адыходзячым 2014 годзе наша прадпрыемства «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» зноў стала пераможцам у намінацыі «Лепшы прадпрымальнік года ў сферы турызму». Гэтая высокая ўзнагарода - следства карпатлівай працы, жадання нашага калектыву стаць лепшымі і прапаноўваць Вам цудоўныя паслугі для адпачынку. Карыстаючыся выпадкам, мы хочам сказаць дзякуй сваім кліентам за тое, што зноў і зноў Вы выбіраеце нас, за Ваш давер і падтрымку!

Пад звон бакалаў, смех гасцей
Нячутна ў хату ўвайдзе
У вясёлых водблісках агней
Выдатны Новы год!

Здзейсняцца раптам усе мары,
Каханне ў лёс да ўсіх прыйдзе.
Вядома, будзешь шчасліў раптам
Год Новы сёння надыйдзе!

І зоркі з неба будуць падаць,
Стукае поспех у кожны дом,
Усе дзіцяткі толькі мараць
Аб падарунках пад курантаў звон!

Паведамляем Вам, што санаторна-курортны аддзел i службы замовы трансферу i экскурсiй у выхадныя i святочныя дні працуюць у дзяжурным аўтаматычным рэжыме.