Навіны : Калядная экскурсія Брэст і Брэсцкая крэпасць
Калядная экскурсія Брэст і Брэсцкая крэпасць
02-Студзеня-2015Ekskursii.by запрашае жыхароў і гасцей краіны цікава і з карысцю правесці час у Калядныя свята, наведаўшы экскурсію «Брэст і Брэсцкая крэпасць». Брэст - гэта горад старажытны і ў той жа час сучасны. Тут дух мінулых гадоў, ваенных падзей і сучаснага побыту нясуць у сабе таямнічую загадку, разгадаць якую можна толькі ўбачыўшы на свае вочы ўсе яго прыгажосці.
Экскурсія будзе вельмі цікавая і займальная для аматараў даўняй архітэктуры і гісторыі. Зачараванне Брэста ні з чым не параўнальна, тым больш калі Калядны настрой адчуваецца ў кожным яго кутку. Падчас экскурсіі Вы зможаце атрымаць асалоду ад відаў старажытных цэркваў і касцёлаў: Брэсцкая Свята-Мікалаеўская брацкая царква, Брэсцкая царква Св. Мікалая, Брэсцкі кафедральны сабор Св.Сімяона, Брэсцкі Крыжаўзвіжанскі касцёл. Безумоўна, асаблівую цікавасць выклічуць цудоўны помнік мінуўшчыны Мемарыял «Вартавым межаў», музей чыгуначнай тэхнікі і культурная спадчына мінулага стагоддзя - Брэсцкі тэатр музыкі і драмы. А «Брэсцкая крэпасць - герой» - гэта адно з знакавых месцаў Беларусі, якое абавязкова трэба ўбачыць кожнаму, бо менавіта яно захоўвае памяць аб вялікім подзвігу беларускага народа.
Падчас экскурсіі Вы спазнаеце не толькі гісторыю горада, але і атрымаеце асалоду ад навагодняга Брэста, прасякнеце духам беларускіх Каляд і выпрабуеце на сабе нашу нацыянальную гасціннасць!
Азнаёміцца з праграмай экскурсіі «Брэст і Брэсцкая крэпасць» Вы можаце на старонцы Беларускага экскурсійнага партала Ekskursii.by.