- Галоўная
- →
- Па мясцінах Хаіма Суціна
- →
- Экскурсія
Экскурсія Па мясцінах Хаіма Суціна
Экскурсія - Па мясцінах Хаіма Суціна
У кошт уключана
- паслугі атэставанага экскурсавода
- транспартныя паслугі
Дадаткова аплачваецца
- абед
- білеты на ўваход
Праграма экскурсі - Па мясцінах Хаіма Суціна
-
Збор групы
-
Пераезд у Смілавічы (38 км)
-
Габрэйскія могілкі ў Смілавічах (вонкавы агляд)
Яўрэйскія могілкі ў Смілавічах з’явіліся ў XVIII стагоддзі і на працягу стагоддзяў служылі месцам спачыну мясцовай яўрэйскай супольнасці. Сёння яны знаходзяцца ў заняпадзе, бо яўрэйскае насельніцтва мястэчка амаль знікла, а многія надмагіллі часткова сышлі пад зямлю. Нягледзячы на гэта, Смілавічы далі свету выбітных дзеячаў мастацтва, сярод якіх Хаім Суцін і Шрага Царфін – знакамітыя мастакі Парыжскай школы. Іх творы высока цэняцца ў свеце мастацтва, а родныя мясціны захоўваюць памяць пра іх спадчыну. Могілкі застаюцца важным гістарычным аб’ектам, які прыцягвае даследчыкаў і нашчадкаў беларускіх яўрэяў. -
Мемарыял ахвярам Смілавіцкага гетта (вонкавы агляд)
Халакост - страшная "акцыя" знішчэння ўсяго габрэйскага насельніцтва ў гады існавання Фашысткай Германіі. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны Халакост стаў трагедыяй і для габрэяў Беларусі. Ствараліся шматлікія гетта і лагеры смерці, з мэтай ізаляцыі ад грамадства і масавай ліквідацыі габрэяў. Адным з першых у Беларусі было ліквідавана Смілавіцкае гетта. Ужо ў 1941 годзе былі знішчаны ўсе яго жыхары, а сярод іх - бацькі мастака з сусветным імем Шрагі Царфіна і яго малодшая сястра з грудным дзіцем. Мемарыял ахвярам гетта захоўвае памяць пра трагедыю. -
Смілавічская сядзіба Манюшка (вонкавы агляд)
Смілавіцкая сядзіба Манюшкі – гэта месца, дзе гісторыя ажывае ў утульнай атмасферы старадаўняга маёнтка. Тут нарадзіўся легендарны кампазітар Станіслаў Манюшка, а сёння сядзіба запрашае гасцей атрымаць асалоду ад унікальнай архітэктуры, маляўнічай прыроды і дакрануцца да музычнай спадчыны вялікага майстра. -
Музей Хаіма Суціна ў Смілавічах прыцягвае тысячы турыстаў штогод. І гэта не дзіўна – Суціна ведаюць ва ўсім свеце і з усяго свету людзі едуць, каб пабываць на радзіме вялікага мастака. Ён працаваў разам з Маркам Шагалам, Мадзільяни і Жакам Липшицем. Яго працы стояць дзясяткі мільёнаў даляраў на аўкцыёнах і захоўваюцца ў прыватных калекцыях Расселіні, Шагалаў, Фрэнсиса Форд Капполы. У музеі «Прастора Хаіма Сутина» Вы пабываеце ў трох экспазіцыйных зонах: пазнаёміцеся з біяграфіяй Хаіма ў зале «На Радзіме», з творчасцю яго – у «Парыжскім кафэ». А трэцяя зала прысвечаны калегу Хаіма Сутина – Шраге Царфіну. Гэта месца з адмысловай атмасферай і займальнай гісторыяй вялікіх людзей.
-
-
АбедАрганізацыя абеда ці пікніка на сельскай сядзібе магчыма па жаданні групы і аплачваецца дадаткова.
-
Пераезд у Мінск (38 км)
-
➥Заканчэнне экскурсіі