Экскурсія Полацк
Экскурсія - Полацк
У кошт уключана
- паслугі атэставанага экскурсавода
- транспартныя паслугі
Дадаткова аплачваецца
- абед
- іншыя паслугі
- білеты на ўваход
- канцэрт арганнай музыкі 174 / 174
- Музей беларускага кнігадрукавання 145 / 72
- музей гісторыі Сафійскага сабору 145 / 72
- Полацкі манастыр 14 / 14
Праграма экскурсі - Полацк
-
Збор групы
-
Пераезд у Полацк (230 км)
-
Комплекс езуіцкага калегіума ў Полацку (вонкавы агляд)Езуіцкі калегіум у Полацку – першая езуіцкая навучальная ўстанова на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Дзякуючы выкладанню вылучна на мясцовай мове, высокаму роўню адукацыі, вялікай бібліятэцы і лабараторыі, лік студэнтаў узрос ад 5 да 450 чалавек. Найбагаты калегіум быў культурным і асветніцкім цэнтрам Полацкіх зямель і атрымаў высокі статус акадэміі, дзе навучалася ўжо 700 чалавек. Тут працягвае сваё існаванне традыцыя адукацыі – у архітэктурным помніку стылю барока размясціўся Полацкі Дзяржаўны ўніверсітэт. У калегіуме адкрыта экспазіцыя «Рэканструкцыя праекта Габрыэля Грубера «Механічная галава» - яна выканана ў выяве Сакрата і гатова адказаць на ўсе Вашы пытанні на 5 мовах.
-
Полацкі Багаяўленскі манастыр (вонкавы агляд)Полацкая зямля здаўна славіцца сваёй гісторыяй, свецкім і рэлігійным жыццём. Сярод іншых сведак развіцця рэлігіі ў горадзе, паломнікаў прыцягвае Свята-Багаяўленскі Полацкі манастыр. За 5 стагоддзяў існавання ён неаднаразова гарэў і згараў дашчэнту, перабудоўваўся і прымаў ганаровых госцяў. У канцы XVIII стагоддзі яго наведала Кацярына II, пасля чаго ён адчувальна змяніўся – дабудавалі двухпавярховы вялікі корпус. Сёння ў ім размешчаны Музей Беларускага кнігадрукавання і музей-бібліятэка Сімеона Полацкага, які выкладаў у братэрскай школе да таго, як з'ехаў у Маскву навучаць Івана, Саўю і Фёдара – дзяцей рускага цара Аляксея Міхайлавіча.
-
Барысаў камень (вонкавы агляд)Нехта бачыць у іх памятныя знакі князя, нехта памежныя адзнакі ці шляхавыя знакі, нехта маленне пра дапамогу – але ўсе мы разумеем, што гэта ўнікальныя і выдатныя сведкі легендарных падзей, якія адбываліся дзясятак стагоддзяў таму. Гаворка ідзе пра цэлую серыю велізарных камянёў – валуноў - з высечанымі знакамі і рознага роду надпісамі – адзін з іх Вы ўбачыце. Камень, атрымалы назву Барыс, прывезены да Полацкай Сафіі і велічна сустракае гасцей. А на ім надпіс «Ісус Хрыстос. Божа памазі рабу свайму Барысу».
-
Полацкі Сафійскі саборЗ якога бы баку не пад'ехалі Вы да горада - убачыце велічны і вытанчаны барлінны сілуэт Полацкай Сафіі. 10 стагоддзяў назад узвялі найстаражытнейшую хрысціянскую святыню і першы каменны храм у Беларусі, адзін з самых ранніх у Старажытнай Русі - копія Візантыйскай святыні. Зараз, ад першапачатковага аблічча, захаваліся толькі склеп, тры апсіды, частка ўнутраных слупоў і аздабленне падмурка. Сёння Сафійскі сабор - першы прадстаўнік мастацтва, які ўвабраў у сябе рысы ўласцівыя Полацкай зямлі. Набажэнствы тут спынены яшчэ напачатку XX стагоддзя: цяпер гэта ўнікальны музей і адна з лепшых канцэртных зал Еўропы, дзе Вы пачуеце выдатны орган ці камерную музыку.
-
Абед
-
Полацкі Спаса-Еўфрасіннеўскі манастырМаладая красуня – князёўна, якая рашыла насуперак волі бацькі стаць манашкай, а ў наступства настаяльніцай першага на тэрыторыі Беларусі жаночага манастыра – Еўфрасіння Полацкая. Менавіта дзякуючы ёй у Полацку з'явіўся Спаса-Еўфрасіннеўскі кляштар, а ў ім духоўны знак «Зямлі пад белымі крыламі» - неацэнны крыж Еўфрасінні. Праваслаўны жаночы кляштар збудаваны 9 стагоддзяў таму. Першы яго храм – Спаса-Еўфрасіннеўская царква, упрыгожаная найстаражытнымі фрэскамі – быў пабудаваны ўсяго за 30 тыдняў і стаў лепшым з захаваных пабудоў прыкладам стараполацкага дойлідства.
-
Пераезд у Мінск (230 км)
-
➥Заканчэнне экскурсіі