ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Экскурсія Мінск вячэрні

Час адпраўлення

Месца збору: -

старэйшыя за 18 гадоў

х

да 18 гадоў

х

Разам

Бясплатная адмена браніравання за 48 гадзін.

старэйшыя за 18 гадоў

да 18 гадоў

Экскурсія - Мінск вячэрні

У кошт уключана

  • паслугі атэставанага экскурсавода
  • транспартныя паслугі

Дадаткова аплачваецца

  • іншыя паслугі
  • білеты на ўваход
    • аглядная пляцоўка 165 / 137

Праграма экскурсі - Мінск вячэрні

  • Збор групы
    Збор групы
  • Славутасць
    Славутасць Прывакзальная плошча (вонкавы агляд)
    Прывакзальная плошча – твар горада, месца сустрэч і правадоў. Як і твар чалавека, ён старэе і змяняецца ад часу і падзей. Аднак талентам і майстэрствам архітэктары ўдыхаюць ізноў і зноў у яго новае жыццё. І сёння, пры выйсці з аднаго з лепшых вакзалаў Еўропы, перад Вамі адкрываюцца пышныя «вароты горада», прасторная плошча і развітая інфраструктура. Сучасны будынак чыгуначнага вакзала арганічна ўпісваецца ў ансамбль пышнага сталінскага класіцызму.
  • Славутасць
    Славутасць Плошча Незалежнасці
    Калі развязкі дарог прыдуманы для разгрузкі вуліц, то пляцы - для «разгрузкі» і адпачынку людзей. Адна з іх — плошча Незалежнасці. Заняўшы ганаровае месца ў цэнтры горада, яна сабрала вакол сябе мноства выбітнасцяў: найпрыгожы касцёл Менска і самы стары ўніверсітэт, урадавыя будынкі і самы вялікі ў постсавецкай прасторы помнік Леніну. Сучасны ландшафт дапоўнілі траўнікі зеляніны і фантаны, утульныя крамкі і шкляныя купалы трохпавярховага падземнага горада — ТЦ «Сталіца».
  • Славутасць
    Славутасць Праспект Незалежнасці (вонкавы агляд)
    Ад плошчы Незалежнасці бярэ свой пачатак аднайменны праспект, хоць раней назву сваю ён змяняў 14 раз. Гэта цэнтральная і найбуйная магістраль Мінска, маштабны твор мастацтва і захавальнік памяці. Ён памятае мноства палітыкаў, пісьменнікаў, мастакоў… Праспект Незалежнасці — адзіны прыклад гэткага працяглага ўчастку гарадской забудовы, дзе атрымалася ў поўнай меры захаваць адзінства формы і стылю. Праспект прэтэндаваў на занясенне ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.
  • Славутасць
    Славутасць Плошча Свабоды
    Не кожны горад можа пахваліцца 2 цэнтрамі – беларускай сталіцы тут пашанцавала. Апроч сучаснага цэнтра з Домам Урада, захаваўся цэнтр гістарычны са знакам гарадскога самакіравання – ратушай. Вытанчаныя вулачкі, што опавязваюць яго, з мудрагелістымі лініямі хат, сярэднявечныя храмы і кляштары – усё гэта надае плошчы Свабоды адмысловы непаўторны каларыт. З усяго горада сюды сцякаюцца не толькі турысты, але і мясцовыя жыхары, каб адчуць дух даўніны і паслухаць жывую музыку вуліц.
  • Славутасць
    Славутасць Мінскае замчышча (вонкавы агляд)
    Невялікі ўзгорак на набярэжнай Свіслачы, а таксама макет падмурка першага гарадскога храма ў натуральную велічыню — вось, мабыць, усё, што сёння нагадвае пра сярэднявечную крэпасць. Па адной з версій, тут заснаваны старажытны Менск, які быў адбудаваны ў зліцця дзвюх рэк і акружаны земляным валам. Так ці інакш, месца гэта маляўнічае і абвеянае легендамі і наданнямі.
  • Славутасць
    Славутасць Траецкае прадмесце
    Напачатку XVI стагоддзя, на ўзгорку, што ўзвышаўся над Свіслаччу, збудаваны быў Траецкі манастыр з царквой. Вакол іх фармаваўся жылы квартал, што так і называлі — Траецкім. Час захаваў для нас Траецкае прадмесце з яго рознакаляровымі хаткамі і ціхімі маляўнічымі вулачкамі. Сёння гэта помнік архітэктуры і культуры міжнароднага значэння. Стылізаваныя кафейні і музеі пераносяць нас на імгненне назад у XVI стагоддзе, дзе дзень за днём пішацца вялікая гісторыя.
  • Славутасць
    Славутасць Востраў мужнасці і смутку
    Ва ўваходу вялікі валун з умураваным абразам. Пад абразам тэкст: «Сынам, загінулым у Афганістане, збудаваны гэты храм. Каб зла не было ні на сваёй, ні на чужой зямлі». А яшчэ чорная капліца са званом і анёл захавальнік, які плача. Гэта месца памяці і смутку аб трох тысячах беларускіх хлопцаў, што воляй лёсу сталі ваярамі-інтэрнацыяналістамі і загінулі ў горным дзікім краі. Гэта Выспа мужнасці і смуткувыспа слез.
  • Славутасць
    Славутасць Спартыўны комплекс Мінск-Арэна (вонкавы агляд)
    Раз-пораз чуваць тут «Бела-сіні – самы моцны!» Дамашняя арэна ХК «Дынама» і адно з самых сучасных збудаванняў Еўропы, для правядзення міжнародных спартыўных і культурна-забаўляльных імпрэз – Шматфункцыйны культурна-спартыўны комплекс «Мінск-арэна». Архітэктар Валер Куцко стварыў унікальны помнік сучаснай архітэктуры – стылю хай-тэк. Сваёй прыгажосцю, дызайнам, функцыйнасцю арэна перасягае ўсе папярэднія спартовыя збудаванні Беларусі. З 2010 года яна стала пляцоўкай мноства сусветна-значных спартыўных спаборніцтваў і найбуйнай канцэртнай пляцоўкай. Побач змесцавана алея Спартыўнай славы і стэла «Трыумф».
  • Славутасць
    Славутасць Нацыянальная Бібліятэка Беларусі (вонкавы агляд)
    «Любіце кнігу, бо яна – крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы» - парэкамендаваў нам беларускі першадрукар Францыск Скарына. Менавіта ён сустрэне Вас у галоўнага ўваходу ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Яна стала не толькі сховішчам усякага выгляду кніг, але і помнікам сучаснай архітэктуры. Паглядзець на яе з'язджаюцца госці з розных гарадоў і краін свету. А завяршае яе адкрытая аглядная пляцоўка, дзе з вышыні 73 метраў можна зірнуць на Менск - цудоўныя выгляды адкрыюцца Вам як у дзённы, так і ў вячэрні час.
    ЗАЎВАГА: Жадаючых падняцца на аглядную пляцоўку бібліятэкі гурт з экскурсаводам не чакаюць. Мы хочам, каб вы нацешыліся выглядам без спешкі. Ад агляднай пляцоўкі лёгка дабрацца ў любую кропку горада на грамадскім транспарце.
  • Заканчэнне экскурсіі