Мемарыяльны комплекс «Хатынь»
Хатынь – гэту беларускую вёску Вы не знойдзеце нават на самай падрабязнай мапе. У 1943 годзе яна была сцёртая полымем з твару зямлі, разам з жыхарамі. Хатынь стала знакам трагедыі беларускага народа, старонкай смутку ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, і без таго сумнай. Мемарыяльны комплекс «Хатынь» – мемарыял у памяць сотняў беларускіх вёсак, знішчаных нацыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і велізарнага ўнёску беларускага народа, што прынёс незлічоныя ахвяры ў імя перамогі. На тэрыторыі комплексу знаходзіцца адзiная ў свеце «Могiлка вёсак» – 185 магіл, кожная з якіх сімвалізуе адну з неадроджаных беларускіх вёсак, спаленых разам з насельніцтвам.
ЗАЎВАГА: Наведванне новага музея на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу, які адкрыўся ў сакавіку 2023г., у праграму групавой зборнай экскурсіі НЕ ЎВАХОДЗІЦЬ! Наведванне музея можа быць арганізавана толькі для індывідуальных груп у колькасці не больш за 10 чалавек і для асоб строга старэйшых за 12 гадоў па папярэднім узгадненні.