Экскурсія Беларуская мазаіка
Экскурсія - Беларуская мазаіка
У кошт уключана
- паслугі атэставанага экскурсавода
- уваходныя квіткі па праграме
- харчаванне
- транспартныя паслугі
Праграма экскурсі - Беларуская мазаіка
-
-
Пераезд у Залессе (105 км)
-
Залесскі палацава-паркавы ансамбль - сядзіба АгінскіхМіхал Клеафас Агінскі - музыка - аўтар сусветна вядомага паланэза «Развітанне з Радзімай» і музыкі польскага гімна «Яшчэ Польшча не загінула», рэвалюцыянер, дзяржаўны дзеяч, рафінаваны арыстакрат, нястомны патрыёт, воін, гісторык, сем'янін, будуарны лавелас і нават вечны даўжнік… З 68 гадоў, пражытых Міхалам Клеафасам, амаль траціна - 20 гадоў - прыйшлася на Залессе. Гасцінная сям'я Міхала Клеафаса заўсёды рада гасцям у сядзібе. Як і некалькі стагоддзяў таму, тут правяцца балі, праводзіць свае выступленні батлеечны тэатр, паэты-пачаткоўцы даюць на суд грамадскасці свае вершы.
-
Пераезд у Смаргонь (14 км)
-
Смаргонскі касцёл Святога Міхаіла АрхангелаЗа 400 гадоў існавання будынак паспеў паслужыць і кальвіністам, і каталікам, і праваслаўным, і атэістам. Аднак і сёння мае славу былога Кальвінскага Збору. Вашай увазе незвычайны помнік архітэктуры перыяду рэнесанс. У ім спалучаецца суровая прастата і маналітнасць, ваяўнічасць і рытмічныя дэкарацыі.
-
Абед
-
Пераезд у Солы (18 км)
-
Касцел Дзевы Марыі Ружанцовай ў СолахВельмі эфектнае аблічча касцёла, безумоўна, робіць уражанне. Асіметрычны і хупавы - ён не падобны ні на адзін іншы храм. Грацыёзнае і элегантнае ўвасабленне стылю мадэрн. Зазірнем унутр - вельмі нетрывіяльныя фрэскавыя сюжэты не пакінуць Вас абыякавымі. Абарона Яснагорскага манастыра ў Чэнстахове ў 1655 годзе падчас уварвання шведаў на тэрыторыю Рэчы Паспалітай і «Цуд над Віслай» з савецка-польскай вайны 1919- 1921 гг. А ці ведаеце Вы, дзе была падпісана дамова аб перамір'і паміж Нямеччынай і тады ўжо Савецкай Расеяй? Сардэчна запрашаем у Солы.
-
Пераезд у Астравец (23 км)
-
Астравецкі касцёл Космы і ДаміянаМенавіта тут, у Астраўцы, у 1474 годзе ўпершыню, на тэрыторыі сучаснай Беларусі, з'явіліся манахі-дамініканцы. касцёл Космы і Даміяна быў узведзены ў комплексе з дамініканскім кляштарам. Які шлях прайшлі манахі і храм, які існуе 6 стагоддзяў? Пра гэта і многае іншае Вы даведаецеся на экскурсіі.
-
Пераезд у Гервяты (20 км)
-
Траецкі касцёл у ГервятахНа адным з астраўкоў літоўскага насельніцтва, што захаваліся, у Беларусі, уражвае гасцей адзін з самых высокіх касцёлаў у краіне. Архітэктурны шэдэўр у неагатычным стылі нагадвае храм Нотр-Дам дэ Пары. Падкрэслівае і дапаўняе яго аблічча дзівосны ландшафт. У інтэр'ерах вытрыманага стылю гучыць 100-гадовы арган.
-
Пераезд у Мінск (170 км)
-
➥Заканчэнне экскурсіі