Экскурсія Мінскі трактарны завод
Экскурсія - Мінскі трактарны завод
У кошт уключана
- транспартныя паслугі
Дадаткова аплачваецца
- іншыя паслугі - паслуга «Збяры трактар» - 9,00 BYN, паслуга «Катанне на трактары» - 25-40 BYN
- білеты на ўваход
Праграма экскурсі - Мінскі трактарны завод
-
Збор групы
-
-
Мінскі трактарны заводМінскі трактарны завод – флагман машынабудавання Рэспублікі Беларусь. МТЗ вядзе свой летапіс з 1946 года – ён насычаны падзеямі гісторыі стварэння, развіцця і станаўлення завода. І цяпер прадпрыемства гатова апусціць заслону і паказаць «закуліссе». Вы пройдзеце па вуліцах прадпрыемства, дзе ёсць свае прыпынкі, ходнікі і інфраструктура. Вы ўвойдзеце ў цэхі, дзе робяць дэталі з дакладнасцю да мікрона. Непасрэдна перад Вамі, на канвеерах будуць ажываць трактары з сусветным імем «BELARUS». А вось мадэлі, якія раней сышлі з іх, Вы ўбачыце на выстаўнай пляцоўцы, дзе можна зрабіць уражальныя фота ў кабіне «Беларуса», і ў скверы 70-годдзя МТЗ – там прэзентавана вельмі незвычайная фота-экспазіцыя і «першынец» Мінскага трактарнага завода.
-
Экскурсія па заводзе можа быць дапоўнена:
Паслуга «Збяры трактар»: удзел у зборцы трактара з сусветным імем «BELARUS» з наступнай выдачай сертыфіката. Да ўдзелу ў зборцы дапускаюцца асобы, якія дасягнулі 18 гадовага ўзросту.
Паслуга «Катанне на трактары»: катанне на трактары «BELARUS-3522» магутнасцю 350 конскіх сіл па тэрыторыі ААТ «МТЗ» (2 круга па 2,5 кіламетра). -
➥Заканчэнне экскурсіі