БЕЛАЗ завод
Вас чакае займальная экскурсія па Беларускім аўтамабільным заводзе - месцы, дзе нараджаецца гісторыя беларускай вытворчасці машын-гігантаў. Тут кожны ахвотнік не толькі пазнаёміцца з сакрэтамі вытворчасці, але і ўласнымі вачамі ўбачыць гонар айчынага машынабудавання. БЕЛАЗ – адзін з найбуйных сусветных вытворцаў кар'ернай тэхнікі. Прадукцыя заводу заваявала не адну прэстыжную ўзнагароду міжнароднага ўзроўня. Адзін з самаскідаў, 450- тоннік, - адзіны двойчы рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінесса! Падчас экскурсіі Вы пабываеце ў адным са зборачных цэхаў і ўбачыце нараджэнне легенды беларускага машынабудавання. На выстаўнай пляцоўцы тэхнікі можна не толькі зрабіць уражлівыя фатаграфіі на фоне легендарнага аўтамабіля, але і адчуць увесь яго моц, забраўшыся на сам аўтамабіль. Сёння «БЕЛАЗ» не толькі брэнд кар'ернай тэхнікі, але і марка-знак незалежнай Беларусі.