Беларускі дзяржаўны цырк
У Вас ёсць унікальная магчымасць прыадчыніць цыркавую заслону і пабываць у закуліссі. На экскурсіі Вас правядуць па цыркавым лабірынце - месцы, дзе пачынае нараджацца кожная новая цыркавая гісторыя. Вы пачуеце гісторыю стварэння Белдзяржцырка, наведаеце музей з калекцыйнымі экспанатамі, вывучыце напаўненне «цыркавога чамаданчыку». Вашай увазе будзе прапанаваны прагляд кінастужкі пра артыстаў цырка. Вы пазнаёміцеся з канструкцыяй цыркавой арэны, даведаецеся, колькі гледачоў адначасова можа прыняць цырк на кожнае прадстаўленне, зможаце ацаніць, якія месцы найбольш прывабныя для прагляду цыркавога рэвю, убачыць, дзе размяшчаецца аркестр. Таксама Вы пазнаёміцеся з чатырохногімі артыстамі цырка і даведаецеся, што ўваходзіць у іх штодзённы рацыён. Каля найбольш упадабаных «заваёўнікаў арэны» Вы зможаце зрабіць памятныя фотаздымкі.