ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Праваслаўнае свята «Макаў'е» ля помніку прыроды «Блакітная крыніца»

Студзень8Люты17Сакавiк14Красавiк14Май17Чэрвень13Ліпень15Жнiвень11Вераснь13Кастрычнiк10Лiстапад9Снежнь10
Праваслаўнае свята «Макаў'е» ля помніку прыроды «Блакітная крыніца»

Праваслаўнае свята «Макаў'е» ля помніку прыроды «Блакітная крыніца»

На тэрыторыі помніка прыроды рэспубліканскага значэння «Блакітная крыніца» ў вёсцы Кліны Слаўгарадскага раёну 14 жніўня пройдуць мерапрыемствы духоўна-праваслаўнага свята «Макаў'е».

У гэты дзень Хрысціянская Царква здзяйсняе свята ў гонар Збавіцеля нашага Госпада Ісуса Хрыста і Яго Прачыстай Маці, у гонар Жыватворнага Крыжа Гасподняга і святых пакутнікаў сямі братоў Макавеяў, маці Саламона і настаўнікі Элеазара.

На тэрыторыі Слаўгарадскага раёна знаходзіцца помнік прыроды Рэспубліканскага значэння «Блакітная крыніца». Крыніца ўяўляе сабой невялікае маляўнічае возера дыяметрам 20-25 м, акружанае з усіх бакоў дрэвамі ліпы, дуба, алешыны чорнай з прымешкай ляшчыны і вярбы. Вада ў возеры мае незвычайны блакітна-смарагдавы колер, выходзіць на паверхню зямлі з глыбіні 100-200 метраў. У народзе ходзіць павер'е пра гаючыя ўласцівасці вады «Блакітны крыніцы».

Месца: в. Кліны, Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць

Час: 14 жніўня 2017