ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Гуканне вясны

Студзень8Люты17Сакавiк14Красавiк14Май17Чэрвень13Ліпень15Жнiвень11Вераснь13Кастрычнiк10Лiстапад9Снежнь10
Гуканне вясны

Гуканне вясны

Пціч , Народныя гулянні 12:00 - 18:00 24-Сакавiка-2018

Музейны комплекс Дудуткі запрашае на народнае гулянне сустрэчы прыгажуні-вясны - "Гуканне вясны".
Гэта прыгожае і светлае народнае свята, прысвечанае вясне, напоўненае дабрынёй, весялосцю і цёплым добрым настроем. Адзінае свята-абрад, якое не мае пэўнага плана дзеянняў, так як самае галоўнае ў ім- весяліцца, спяваць і радавацца жыццю. Таму заўсёды "Гуканне вясны" суправаджаецца карагодамі, гукальнымі спевамі, цікавымі традыцыямі і вясёлымі гульнямі. Лічыцца, што менавіта ў гэты дзень адбываецца гуканне вясны на зямлю і яна прыходзіць, прыносячы з сабой радасць і шчасце.

Што чакае гасцей:

  • Гукальныя спевы;
  • Вясновыя карагоды;
  • Цікавыя традыцыі;
  • Захапляльныя майстар-класы;
  • Размалеўванне жыцця яркімі краскамі;
  • Народныя танцы;
  • Вясёлыя гульн;
  • Вясновая выстава;
  • Спальванне вогнішча;
  • Пазбаўленне ад усяго непатрэбнага;
  • Красачныя і жывыя фатазоны;
  • Пачастункі.

Увага! Хто прыйдзе з знакамі вясны (кветкі, вянкі, рознакаляровыя спадніцы і хусткі, ды іншае)- таму прыз.

Месца: музейны комплекс Дудуткі (в. Пціч)
Час: 24 сакавіка 2018 г.