ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Міжнародны ваенна-гістарычны фестываль-рэканструкцыя «Бярэзіна-2019»

Студзень8Люты17Сакавiк14Красавiк14Май17Чэрвень13Ліпень15Жнiвень11Вераснь13Кастрычнiк10Лiстапад9Снежнь10
Міжнародны ваенна-гістарычны фестываль-рэканструкцыя «Бярэзіна-2019»

Міжнародны ваенна-гістарычны фестываль-рэканструкцыя «Бярэзіна-2019»

Барысаў , Фэст 23 - 24 Лiстапада 2019

23-24 лістапада ўсе жадаючыя могуць пагрузіцца ў атмасферу Напалеонаўскай эпохі на міжнародным ваенна-гістарычным фестывалі-рэканструкцыі «Бярэзіна-2019», які традыцыйна пройдзе на Брылёўскім полі. Фестываль, які штогод збірае гледачоў і ўдзельнікаў з розных краін свету, ужо стаў своеасаблівай візітнай карткай Барысаўскага раёна.

У праграме фестывалю мемарыяльныя цырымоніі, наведванне памятных месцаў, музея, арганізацыя свецкага вечара з майстар-класамі па танцах, рамесныя выставы-кірмашы, інтэрактыўныя тэматычныя пляцоўкі для дзяцей і дарослых і, вядома, рэканструкцыя фрагмента бітвы рускага і французскага войскаў падчас пераходу Напалеона праз Бярэзіну ў лістападзе 1812 года.
Таксама ў гэтым годзе на парадзе і баталіі чакаецца выступ Ваеннага аркестра Тулузы (Францыя).

Месца: Брылёўскае поле, Барысаўскі раён
Час: 23 - 24 лістапада 2019 года