ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Фестываль воднага турызму «Мотальская рэгата - 2020»

Студзень7Люты13Сакавiк14Красавiк14Май17Чэрвень13Ліпень15Жнiвень11Вераснь13Кастрычнiк10Лiстапад9Снежнь10
Фестываль воднага турызму «Мотальская рэгата - 2020»

Фестываль воднага турызму «Мотальская рэгата - 2020»

Бяроза , Фэст 1 - 2 Чэрвеня 2020

У самым пачатку лета, 1 - 2 чэрвеня 2020 года, у аграмястэчку Спорава, Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці адбудзецца штогадовы фэст «Мотальская рэгата-2020». За шмат гадоў гэта падзея стала сапраўдным святам воднага турызму і актыўнага ладу жыцця. Сёлета рэгата будзе стартаваць на Спораўскім возеры. У рамках фэсту аматары воднага спорту змогуць паўдзельнічаць у спартыўным спаборніцтве. Паспаборнічаць змогуць спартсмены на байдарках-двойках або адзіночнікi, а пераможцам будзе прызнаны экіпаж, які паказаў лепшы час.

Апроч водных спаборніцтваў, Вас чакае насычаная культурна-спартыўная праграма. Тут можна будзе ўзяць байдарку на пракат або застацца на беразе, каб пагуляць у міні-футбол, пляжны валейбол, дартс або пакатацца на роварах. Усе ахвотнікі змогуць паласавацца «Мотальскімі прысмаками». Забаўляць гасцей фэсту будуць творчыя калектывы мастацкай самадзейнасці.

Месца: аграмястэчка Спорава, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць
Час: 1 - 2 чэрвеня 2020 года