ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Анлайн вэбінар «Прылады падвышэння матывацыі навучэнцаў: гульнявыя тэхналогіі ў пачатковай школе»

Студзень8Люты17Сакавiк14Красавiк14Май17Чэрвень13Ліпень15Жнiвень11Вераснь13Кастрычнiк10Лiстапад9Снежнь10
Анлайн вэбінар «Прылады падвышэння матывацыі навучэнцаў: гульнявыя тэхналогіі ў пачатковай школе»

Анлайн вэбінар «Прылады падвышэння матывацыі навучэнцаў: гульнявыя тэхналогіі ў пачатковай школе»

, Семінар 11:00 - 12:20 11-Жнiўня-2021

Катэгорыя ўдзельнікаў: настаўнікі пачатковых класаў, намеснікі дырэктара па пачатковай школе.

Спікеры: Бiтно Галіна Міхайлаўна, аўтар метадычных дапаможнікаў для пачатковай школы і дашкольнай адукацыі; Дабранская Вольга Уладзіміраўна, ДУА «Гімназія №16 г. Мінска», настаўнік пачатковых класаў.

Будуць пададзены функцыі, структура, класіфікацыя гульняў для актывізацыі і інтэнсіфікацыі навучальнай дзейнасці малодшых школьнікаў, варыянты выкарыстання гульнявых тэхналогій на розных уроках у пачатковай школе.

Для падлучэння да імпрэзы Вы можаце скарыстаць кампутар ці іншую мабільную электронную прыладу (планшэт, тэлефон). Абавязковая наяўнасць дынамікаў (слухавак, калонак) для прайгравання гуку, пажадана магчымасць падлучэння камеры і мікрафона з Вашага боку.

Для працы з сэрвісам Zoom Вы можаце ўсталяваць на сваю прыладу адмысловы дадатак (кліент Zoom для канферэнцый), скарыстаўшыся банкамі дадаткаў (GooglePlay ці AppStore) ці спасылкай https://zoom.us/download#client_4meeting.

Дата і час падзеі: 11 жніўня 2021 г. з 12:00 па 12:20
Рэгістрацыя на вэбінар.