ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Міжнародны фестываль славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім біясферным запаведніку

Студзень8Люты17Сакавiк14Красавiк14Май17Чэрвень13Ліпень15Жнiвень11Вераснь13Кастрычнiк10Лiстапад9Снежнь10
Міжнародны фестываль славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім біясферным запаведніку

Міжнародны фестываль славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім біясферным запаведніку

Лепель , Фэст 19 - 20 Жнiўня 2023

Выхадныя 19-20 жніўня 2023 года ў Бярэзінскім біясферным запаведніку будуць насычаныя як для турыстаў, так і для мясцовых жыхароў. Гасцям прадставяць галоўных персанажаў славянскай міфалогіі, такіх як: сёстры Долі, якія вызначаюць лёс чалавека пры нараджэнні, «Вужалка» – дачка «Вужынага караля», прыгажуня Паляся – апякунка палёў і ўраджаю, а таксама Русалка, Купалінка, Упыр і многія іншыя.

    Вас чакае:

  • шэсце міфічных істот;
  • яркія выступленні на «Дзённай сцэне»;
  • тэатральныя пастаноўкі;
  • квест «Па слядах Цмока»;
  • навуковыя лекцыі;
  • майстар-класы;
  • шматлікія фотазоны;
  • гульнявыя і дзіцячыя пляцоўкі;
  • вячэрні канцэрт.

Вы не пашкадуеце, калі наведаеце самы загадкавы фестываль краіны.

Месца: Лепельскі раён, п. Дамжэрыцы
Час: 19-20 жніўня 2023 года