Сядзіба Тадэвуша Касцюшка
Замовіць экскурсіюПаўночней Косава знаходзіцца Мерачоўшчына. Гэта месца, дзе прайшлі першыя гады жыцця Тадэвуша Касцюшкі - аднаго з галоўных дзеячаў беларускага народнага руху і нацыянальнага героя Польшчы і ЗША, а таксама ганаровага грамадзяніна Францыі. Сёння тут размешчаны музей-сядзіба - аўтэнтычны сельскі дом, дзе калісьці жыў вядомы грамадскі дзеяч Тадэвуш Касцюшка.
Мерачоўшчына ўпершыню згадваецца ў 1529 годзе як ўласнасць Храптовічаў. У ХVIII стагоддзі уладальнікам фальварка стаў Людвіг Касцюшка. Ў 1746 годзе тут нарадзіўся Тадэвуш.
Падчас Другой сусветнай вайны радавы дом Касцюшкі з чаротавым дахам быў цалкам разбураны. Ён захаваўся толькі на малюнках Міхася Кулешы і літаграфіі Напалеона Орды.
У 1999 годзе на месцы былога маёнтка сям”і Касцюшкі быў усталяваны мемарыяльны камень. У 2002 годзе Брэсцкі аблвыканкам прыняў рашэнне аб аднаўленні сядзібнага дома Тадэвуша Касцюшкі і стварэнні на яго месцы мемарыяльнага музея. Археалагічныя раскопкі пачаліся ў канцы траўня 2003 года. У выніку былі знойдзены падмурак і падвалы сядзібы Касцюшкі, а таксама сотні экспанатаў.
23 верасня 2004 ў Косава адбылося ўрачыстае адкрыццё Мемарыяльнага дома-музея Тадэвуша Касцюшкі, які быў адноўлены на сваім першапачатковым падмурку па гістарычных малюнках. Раней на гэтым месцы можна было ўбачыць толькі камень з памятнай таблічкай. Першымі наведвальнікамі сядзібы сталі кіраўнікі Брэсцкай вобласці, Івацэвіцкага раёна, паслы Францыі, Польшчы і ЗША, дзе Тадэвуша Касцюшку ўшаноўваюць як нацыянальнага героя.
Сёння музей-сядзіба прыцягвае турыстаў сваёй багатай гісторыяй, цалкам добраўпарадкаванай прылеглай тэрыторыяй, багаццем кветнікаў, а таксама размешчаным недалёка палацам Пуслоўскіх. Кожны год 4 лютага ў музеі праводзяцца ўрачыстасці, прымеркаваныя да дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі.
раскрыць увесь тэкст