Царква св. Мікалая
Замовіць экскурсіюЦарква Св. Мікалая размешчана ў цэнтры горада, каля рэчкі Маларыта.
На месцы цяперашняй царквы стаяла старая драўляная царква, якая згарэла падчас пажару (1904 г.). Будаўніцтва новай царквы выраблялася на ахвяраванне вернікаў. Вялікую дапамогу ў будаўніцтве аказаў граф Чачэрын, які ў тыя часы праязджаў праз Маларыту ў свой маёнтак і трапіў у бяду. Тут яму была аказана дапамога і ён зрабіў ахвяраванне на будаўніцтва храма. У дакументах Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці за 1921 - 1939 гг. маюцца звесткі аб праваслаўнай царквы ў г. Маларыта, а менавіта: Царквы Свяціцеля Мікалая ў мястэчку Маларыта, якая была пабудавана ў 1907 годзе на сродкі вернікаў. Царква драўляная, звонку фарбавалася алейнымі фарбамі. У 1922 і ў 1926 г. праводзіўся капітальны рамонт царквы. Званіца была злучаная з будынкам царквы.
У гады Вялікай Айчыннай вайны ў Маларыцкай царквы праводзіліся Набажэнствы. У 1950 г. царкоўныя будынкі, рашэннем райвыканкама, былі перададзеныя гарадской гаспадарцы пад камунальныя кватэры. І толькі ў 1992 годзе, па хадайніцтве святара Мікалая Кудласевіча і прыхаджан, райвыканкамам вернуты адзін будынак царквы, у якім у цяперашні час размешчана нядзельная школа.
У 1992 г. у царкве быў пажар. Сіламі прыхаджан і з дапамогай арганізацый раёна царква была адноўлена. Праведзены роспіс сцен і столяў, падключана ацяпленне. 6 Лістапада 1993 было здзейснена поўнае асвячэнне царквы. Асвячэнне здзяйснялася Архіепіскапам Брэсцкім і Кобрынскім Канстанцінам.