Кафедральны сабор свяціцеляў Кірыла і Лаўрэнція Тураўскіх
Замовіць экскурсіюКафедральны сабор свяціцеляў Кірылы і Лаўрэнція Тураўскіх быў пабудаваны ў 2010-2013 гадах на месцы разбуранага падчас татарскіх набегаў храма XII-XIII стагоддзяў.
Першая спроба аднавіць сабор была прадпрынятая свяшчэнна пакутнікам Мітрафанам, архібіскупам Мінскім і Тураўскім напачатку XX стагоддзя. Для будаўніцтва храма ўжо былі сабраны грошы, але пачатак Першай сусветнай вайны і наступныя за ёй падзеі адтэрмінавалі распачынанне свяціцеля на цэлае стагоддзе.
На тэрыторыі сабора ўсталяваны адзін з 10 тураўскіх каменных крыжоў X стагоддзя, які быў перанесены на тэрыторыю храма яшчэ падчас яго будаўніцтва ў 2010 году і быў усталяваны на саборным пляцы для пашаны.
У саборы таксама знаходзяцца і шэраг унікальных абразаў: абраз XVIII стагоддзя свяціцеляў Кірылы і Лаўрэнція біскупаў Тураўскіх, знойдзеная ў адным з храмаў горада Калінкавічы; абраз XVIII стагоддзя вялікапакутніц Варвары і Параскевы, напісаная ў стылі іканапісу XII стагоддзя, адрэстаўраваная да 2009 году і шматлікія іншыя.
раскрыць увесь тэкст