ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Беларускі дзяржаўны універсітэт фізічнай культуры

Замовіць экскурсію
Тып: Аб'екты культуры Дата ўтварэння: 1983 - 1984 гг Статус: Регіянальнага значэння Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, пр-т Пераможцаў, адм. буд. 105

Будынак Беларускага універсітэта фізкультуры пачаў функцыянаваць у 1983-1984 гадах. Архітэктурны ансамбль складаецца з навучальнага корпуса, які нагадвае 7-павярховаю канюшыну, над якой узвышаецца стылізаваная ажурная карона, і злучанага з ім падземным пераходам 16-цiпавярховага студэнцкага інтэрната.

Для спартыўных заняткаў і адпачынку студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэт мае лёгкаатлетычныя стадыёны, гімнастычныя і гульнявыя залы, басейн, футбольныя палі, корты, пляцоўкі, а таксама спартыўна-аздараўленчы лагер на возеры Дрывяты - адным з найпрыгажэйшых месцаў Беларусі.

Універсітэт фізкультуры - адно з найстарэйшых вышэйшых навучальных устаноў рэспублікі. Заснаваны ў 1937 годзе, першапачаткова ён зваўся інстытут фізічнай культуры і доўгі час размяшчаўся на плошчы Якуба Коласа. Універсітэт рыхтуе выкладчыкаў фізкультуры, трэнераў, мэнэджэраў спорту і турызму. Сёння тут тры навучальных факультэта: масавых відаў спорту, спартыўна-педагагічны, спартыўных відаў і адзінаборстваў. На яго базе працуе інстытут турызму (2004 год). Выпускнікамі універсітэта былі многія вядомыя ў рэспубліцы і за яе межамі спартсмены: алімпійскія чэмпіёны А. Мядзведзь, В. Сiдзяк, В. Шчэрба, С. Брагінская, Я. Бялова, Р. Клім, В. Камінскі і інш.

раскрыць увесь тэкст

Фота - Беларускі дзяржаўны універсітэт фізічнай культуры

Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Беларускі дзяржаўны універсітэт фізічнай культуры

Размяшчэнне на карце - Беларускі дзяржаўны універсітэт фізічнай культуры

Адрас Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, пр-т Пераможцаў, адм. буд. 105 GPS Google: 53.935728′ N, 27.489633′ E