Экскурсія Мінск спартыўны

Забраніраваць экскурсію Праграма экскурсіі

Па жаданні групы, можа быць арганізавана катанне на каньках, роліках, роварах, гульні ў тэніс, бадмінтон, валейбол, кернінг. Арэнда інвентару і пляцовак сплачваецца дадаткова.

Кошт экскурсіі Мінск спартыўны для індывідуальных і карпаратыўных груп

Кошты ў:

Кошт экскурсіі 2-78-1920-5253-68
Кошт за групу 21'373 27'821 46'351 49'114 Забраніраваць
Кошт за 1 чалавека ў групе ад 3'053 ад 1'464 ад 891 ад 722

У кошт уключана

  • паслугі атэставанага экскурсавода
  • транспартныя паслугі

Дадаткова аплачваецца

  • білеты на ўваход
  • іншыя паслугі
Маршрут: Мінск
Працягласць: 45 км
Працягласць: 03:00 г.
Від: Аўтобусна-пешая
Мова правядзення: беларуская

Мінск – гэта не толькі гістарычны і культурны цэнтр, але і горад з багатай спартыўнай гісторыяй і сучаснасцю. Тут праходзілі Еўрапейскія гульні, чэмпіянат свету па хакеі, міжнародныя турніры па лёгкай атлетыцы, футболе, веласпорце і іншых відах спорту. У горадзе працуюць сучасныя спартыўныя комплексы, арэны і трэніровачныя базы, якія вядомы далёка за межамі Беларусі.

Падчас экскурсіі «Спартыўны Мінск» вы пазнаёміцеся з асноўнымі спартыўнымі аб’ектамі Мінска: убачыце стадыён «Дынама», Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў, Футбольны манеж, Рэспубліканскі Палац спорту, Мінск-Арэну, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры і Палац тэніса, а таксама даведаецеся, якія спартыўныя падзеі тут адбываюцца, дзе трэніруюцца будучыя чэмпіёны і акуняцеся ў атмасферу спартыўнага Мінска.

Спартыўныя экскурсіі па Мінску падыходзяць як для аматараў актыўнага адпачынку, так і для тых, хто цікавіцца гісторыяй беларускага спорту. Па запыце мы можам арганізаваць індывідуальную або карпаратыўную экскурсію з наведваннем спартыўных аб’ектаў Мінска з улікам вашых пажаданняў.

Праграма экскурсіі

Праграма экскурсі - Мінск спартыўны

  • Збор групы
    Збор групы
  • Славутасць
    Славутасць Стадыён «Дынама» (вонкавы агляд)
    Стадыён «Дынама» – легендарная спартыўная арэна ў цэнтры Мінска, дзе праходзяць маштабныя спаборніцтвы, канцэрты і шоу. Сучасная інфраструктура, уражальная архітэктура і насычаная гісторыя робяць яго абавязковым месцам для наведвання.
  • Славутасць
    Славутасць Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў (вонкавы агляд)
    Многія мінчукі помняць гэты будынак як Дом фізкультуры з гучнай назвай «Працоўныя рэзервы» - тут выхоўвалі фізічна здаровае папаўненне працоўнага класа. Сёння гэта Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў – ужо з ранняга дзяцінства ці ў студэнцтве дзеці могуць далучыцца да спартовай плыні Беларусі, зрабіць першыя крокі да аздараўлення ці пракласці свой шлях у вялікі спорт. Як паказвае досвед – магчымасць гэту дзеці актыўна скарыстаюць.
  • Славутасць
    Славутасць Рэспубліканскі Палац спорту
    Дыпломны праект архітэктара Філімонава, які вельмі зацікавіў ужо дасведчанага архітэктара Мазурава сваёй навізной і арыгінальнасцю – менавіта так пачыналася гісторыя Рэспубліканскага Палаца спорту. Незадоўга да адкрыцця у Мінск заязджаў найвядомы ўва ўсім свеце мастак-манументаліст Фернан Лежэ, з жонкай беларускай, – яму вельмі спадабаўся палац. Майстар прапанаваў у падарунак сваю ўнікальную працу – пано для фасада. Аднак савецкая ўлада заходнюю культуру не ўспрыняла. Хай без пано, але вось ужо больш за 50 гадоў палац з'яўляецца адной з найбуйных пляцовак для спартовых спаборніцтваў, канцэртаў, фэстаў. А па яго прыкладзе пабудаваны Палацы спорту ў Вільнюсе, Чалябінску, Валгаградзе, Днепрапятроўску.
  • Славутасць
    Славутасць Футбольны манеж (вонкавы агляд)
    Футбольны манеж – гэта шматфункцыйны комплекс і крытае футбольнае поле. Гэта выдатная магчымасць для футбалістаў трэнеравацца і праводзіць матчы ў Беларусі ў любую пару года. Дзеці – наша будучыня, маленькія футбалісты – будучыня футбола. Таму больш за палову ўсяго гульнёвага часу на футбольным полі выкарыстоўваецца дзіцяча-юнацкай спартыўнай школай. Што ж датычыцца знадворнага аблічча манежа – ён заслугоўвае асаблівай увагі – гэта архітэктура «біялагічных формаў», якая выключае прастакутныя формы і куты, не ўласцівыя жывой прыродзе, і надае велізарнаму будынку пластычнасць і вытанчанасць.
  • Славутасць
    Славутасць Спартыўны комплекс Мінск-Арэна
    Мінск-Арэна – найбуйнейшы спартыўны комплекс Беларусі, дзе праходзяць грандыёзныя ледавыя шоу, чэмпіянаты і канцэрты сусветных зорак. Сучасная інфраструктура, лядовая арэна, веладром і канькабежны стадыён робяць яго ідэальным месцам для актыўнага адпачынку і яркіх уражанняў.
  • Славутасць
    Славутасць Беларускі дзяржаўны універсітэт фізічнай культуры (вонкавы агляд)
    Гэта месца, дзе пішацца гісторыя вялікіх і няпростых перамог – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры. Проста назавём некаторых выпускнікоў, хоць іх тысячы. Лёгкаатлет, алімпійскі чэмпіён, бліскучы трэнер і рэкардсмен свету - Рамуальд Клім; трохразовы алімпійскі чэмпіён і шматразовы чэмпіён свету, змаганец вольнага стылю - Аляксандр Мядзведзь; чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка і шматразовая чэмпіёнка свету ў фехтаванні на рапірах - Алена Бялова; адзін з лепшых гімнастаў усіх часоў і шасціразовы алімпійскі чэмпіён - Віталь Шчэрба; першая савецкая алімпійская чэмпіёнка па мастацкай гімнастыцы - Марына Лобач; алімпійскі чэмпіён і фрыстайліст - Аляксей Грышын, фрыстайліст і двухразовы алімпійскі прызёр у акрабатыцы - Зміцер Дашчынскі; найвядомая тэнісістка свету і экс-першая ракетка свету - Вікторыя Азаранка; алімпійскі прызёр у плаванні - Аляксандра Герасіменя; бліскучы прыклад спартыўнага гераізму, самааддачы, узаемадапамогі – алімпійскія прызёры па веславанні на канойэ-двойцы - Аляксандр і Андрэй Багдановічы.
  • Славутасць
    Славутасць Палац тэніса (вонкавы агляд)
    Нацыянальная акадэмія тэніса – гэта акадэмія высокіх дасягненняў і перамог. Гэта 25 сучасных тэнісных кортаў – яны адпавядаюць высокім патрабаванням Міжнароднай тэніснай федэрацыі (ITF) і сталі пляцоўкай міжнародных прафесійных турніраў ITF серыі «Satellite», «Futures», турніраў Еўрапейскай тэніснай асацыяцыі (ETA), а таксама матчаў Кубка Дэвіса. Тут прайшла дарога чэмпіёнаў, якія памнажаюць славу Беларусі і тэніса па ўсім свеце: Максім Мірны, Уладзімір Валчкоў, Сяргей Цяцерын, Наталля Зверава, Вікторыя Азаранка, Таццяна Пучок, Вольга Барабаншчыкава, Вольга Гаварцова і іншыя.
  • Заканчэнне экскурсіі

Карта маршруту экскурсіі Мінск спартыўны