Царква Святой Марыі Магдалены
Замовіць экскурсіюЦарква Марыі Магдалены - помнік позняга класіцызму. Пабудавана ў 1847 годзе на былых Старажэвскiх могілках. Будынак прамавугольны ў плане, трохнефны з вежай-званіцай. Месца, дзе размешчана царква, старажылы дагэтуль называюць Пярэспа - па імя ракі, прытоку Свіслачы, і фальварка, які мінскі суддзя Марцін Валадковіч ахвяраваў праваслаўнаму манастыру.
Змураваная на ахвяраванні, царква ў імя святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны (ёй таксама мы абавязаны традыцыяй дарыць адзін аднаму велікодныя яйкі) спачатку ”прырасла” прытулку для людзей састарэлых і інвалідаў, а праз гады - царкоўнай школай.
Царква Марыі Магдалены стала першай царквой у горадзе , якую вярнулі вернікам пасля таго, як больш за сорак гадоў выкарыстоўвалі мінскія храмавыя будынкі пад склады і архівы.
У 1946-86 годзе ў царкве размяшчаўся Цэнтральны дзяржаўны архіў кінафотадакументаў Беларусі. З 1990 года царква зноў дзейнічае.
А 25 лістапада 1990 года ў Мінску адбыўся першы за многія дзесяцігоддзі крыжовы ход - з Свята-Духава кафедральнага сабора ў ізноў асвячоную царкву перанеслі ў адмысловым ковчежце часціцу мошчаў роўнаапостальнай Марыі Магдаліны . Марыя Магдаліна - адна з самых шанаваных у хрысціянскім свеце святых і адзін з самых загадкавых евангельскіх персанажаў. Тут знаходзіцца і міраструменіць вобраз свяціцеля Мікалая . Яго цудадзейныя ўласцівасці выявіліся ў 2002 годзе, калі ў Мінск прыйшоў крыжовы ход з абразом царскіх пакутнікаў.
раскрыць увесь тэкст