ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Гістарычная забудова вул. Замкавая

Замовіць экскурсію
Тып: Плошчы і гарадская забудова Стыль: барока Дата ўтварэння: 20 стагоддзе Статус: Рэспубліканскага значэння Рэспубліка Беларусь, г. Гродна, вул. Замкавая

Гістарычная забудова вуліцы Замкавая ў Гродне - комплекс захаваўшыхся жылых і грамадскіх будынкаў другой паловы XVIII стагоддзя.

Замкавая - адна з найстарэйшых гарадскіх вуліц, даўжынёй каля 300 метраў, яна звязвала цэнтральную плошчу горада - Рынак з двума каралеўскімі замкамі і служыла галоўным трактам, па якім вяльможы і сенатары з”язджаліся ў замак. На гэтай вуліцы мець сваю рэзідэнцыю лічылася за гонар. З рэзідэнцый шляхетных родаў ВКЛ захаваліся пасля шэрагу рэканструкцый палац Массальских (вул. Замкавая, 5), а таксама палац Храптовічаў (вул. Замкавая, 16), дзе цяпер размясціў свае экспазіцыі Рэспубліканскі музей гісторыі рэлігіі, дом тытунёвых магнатаў XIX ст. Шарашэўскай (вул. Замкавая, 12). Падчас спусташальнага пажару 1885 і наступных гадоў гэтая вуліца, як і іншыя гарадскія вуліцы, у значнай ступені пацярпела і была адноўленая ў канцы XIX - пачатку XX стагоддзяў.

раскрыць увесь тэкст

Фота - Гістарычная забудова вул. Замкавая

Размяшчэнне на карце - Гістарычная забудова вул. Замкавая

Адрас Рэспубліка Беларусь, г. Гродна, вул. Замкавая GPS Google: 53.677938′ N, 23.82529′ E