Руіны Геранёнскага замка
Замовіць экскурсіюЗамак у Геранёнах - помнік замкавага будавання 15-16 стст. Збудаваны на штучным земляным насыпе. Яго сцены ўтваралі квадрат 27x27 м, на кожным куце якога стаялі каменныя вежы. Сцены двухмятровай таўшчыні былі складзены ў тэхніцы «паласатага муру», г.зн. шэрагі камянёў і цэглы чаргаваліся. Вежы абкладзены цэглай. Вежы замка мелі цыліндрычную форму, дыяметр іх 8 м.
У заходняй сцяны замка знаходзіўся драўляны палац, пазней на яго месцы быў пабудавана двухпавярховы каменны будынак. Усе вокны палаца былі накіраваны ўнутр замкавага двара. Спічасты дахоўкавы дах у цэнтры шлюбавала невялікая вежка з флюгерам у выглядзе бусла. Па краях яе на металічных стрыжнях былі ўсталяваны зоркі з бляхі.
На месцы замка да сённяшняга дня захаваліся равы, земляныя валы, невялікія фрагменты (1—2 м у вышыню) каменных цыліндрычных веж.
раскрыць увесь тэкст