ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Сталовічская царква Св. Аляксандра Неўскага

Замовіць экскурсію
Тып: Цэрквы Стыль: барока Дата ўтварэння: 1740 - 1746 гг Статус: Рэспубліканскага значэння Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобл., Баранавіцкі раён, в. Сталовічы

«Царква Св. Аляксандра Неўскага» (пачатак XVIIст. - сярэдзіна XVIII ст.) в. Сталовічы. Помнік архітэктуры барока і неаготыкі, адзіны ў Беларусі храм рыцараў Мальтыйскага ордэна. Быў збудаваны ў 1740-46 гг уладальнікам мястэчка, камандорам Мальтыйскага ордэна М. Дамброўскім, па праекце вядомых архітэктараў І. Фантана III і І. Глаубица як касцёл Яна Хрысціцеля , прызначаны для рыцарскага мальтыйскага ордэна і прывезенай з Італіі скульптуры Божай Маці.

Першапачаткова на гэтым месцы па загадзе М. Радзівіла Сіроткі для яго сына Жыгімонта Караля ў 1610 г. быў пабудаваны драўляны касцёл св. Марыі і Іяана Хрысціцеля.

У інтэр”ер храма 1740-46 гг. у якасці прэсбітэрыя ўключана капліца 1639 г. пабудовы.

У 1830-х і ў канцы 1990-х перададзеныправаслаўнай царкве.

Мальтыйскі ордэн складаецца з многіх таемстваў. Не проста так стаць кавалерам ордэна шанавалі за гонар самыя ўплывовыя і шляхетныя людзі сваёй эпохі, у тым ліку венценосные асобы. У Рэчы паспалітыя падобнага гонарубылі дастойны нашы землякі - дзяржаўны і ваенны дзеяч, знакаміты мецэнат, вандроўнік, ініцыятар будаўніцтва і абнаўлення Нясвіжа - Мікалай Крыстаф Радзівіл Сіротка (1549-1616) і яго сын Жыгімонт Кароль.

Апошні зацікавіўся ордэнам, яшчэ калі вучыўся ў Балоні. Уступіў у яго ў 1612 годзе і даў рыцарскі зарок. Праз чатыры гады Мікалай Радзівіл заснаваў у сваіх валадарствах - Сталовічах - командорыю, якую і ўзначаліў малады Жыгімонт. У 1609 году адгэтуль разам з іншымі крыжакамі ён здзейсніў паломніцтва ў Канстанцінопаль. Менавіта з гэтага горада Радзівіл вывез дванаццаць легендарных залатых апосталаў.

Таксама мальтыйскі ордэн вядомы ўдзелам у шматлікіх масонскіх змовах пад выглядам добразычлівага рэлігійна-ваяўнічага інстытута.

Сёння непадалёк ад храма знаходзіцца яшчэ адзін цікаўны помнік - мемарыяльны камень, усталяваны ў гонар бітвы канфедэратаў гетмана Міхася Агінскага з рускімі войскамі пад правадырствам Аляксандра Суворава, якая адбылася 12 верасня 1771 года. Гэта падзея паслужыла пачаткам для першага падзелу Рэчы Паспалітай.

раскрыць увесь тэкст

Фота - Сталовічская царква Св. Аляксандра Неўскага

Размяшчэнне на карце - Сталовічская царква Св. Аляксандра Неўскага

Адрас Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобл., Баранавіцкі раён, в. Сталовічы GPS Google: 53.213138′ N, 26.038901′ E