ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Свята-Успенская царква ў Шаркоўшчыне

Замовіць экскурсію
Тып: Цэрквы, Драўлянае дойлідства Стыль: мадэрн Дата ўтварэння: 1912 г Статус: Регіянальнага значэння Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобл., г.п. Шаркаўшчына

Свята-Успенская царква пабудавана ў 1912 годзе на месцы струхлелага храма 1639 года, з'яўляецца помнікам драўлянага дойлідства. Аўтар праекта - епархіяльны архітэктар Шпакоўскі.
Храм складаецца з 4 частак: прытвор з званіцай, бабінец, малітоўная зала, 5-гранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Асноўны аб'ём завершаны 8-гранным барабанам, накрытым шатром з галоўкай. Званіца выступае на пярэднім фасадзе неглыбокім рызалітам, мае вертыкальна выцягнутыя прапорцыі і завершана макаўкай. Прастакутны праём галоўнага ўваходу завершаны 2-схільным навесам на фігурных брусчатых кранштэйнах. У інтэр'еры - абразы XVIII-XIX стагоддзяў.
Царква ніколі не зачынялася і набажэнствы ў ёй здзяйсняюцца і ў цяперашні час.

раскрыць увесь тэкст

Фота - Свята-Успенская царква ў Шаркоўшчыне

Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Свята-Успенская царква ў Шаркоўшчыне

Размяшчэнне на карце - Свята-Успенская царква ў Шаркоўшчыне

Адрас Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобл., г.п. Шаркаўшчына GPS Google: 55.360814′ N, 27.457635′ E