Палацава-паркавы комплекс Чацвярцінскіх
Замовіць экскурсію
Тып: Палацы і сядзібы, Паркі, скверы
Стыль: мадэрн
Дата ўтварэння: 20 стагоддзе
Статус: Рэспубліканскага значэння
Шчучынскі раён, в. Жалудок
Палацава-паркавы комплекс у в. Жалудок - помнік сядзібна-паркавай архітэктуры канца XIX - пачатку XX стст. У склад ансамбля ўваходзяць палац, террасны парк, невялікі аднапавярховы дом, флігель, у баку знаходзіцца бровар і шэраг гаспадарчых пабудоў. Сядзіба - радавы маёнтак князёў Святаполк-Чацвярцінскіх. У 1907 годзе Уладзімірам Чацвярцінскім пачата будаўніцтва двухпавярховага асабняка ў стылі мадэрн па праекце вядомага італьянскага архітэктара Уладзіслава Марконі. Вакол палаца быў разбіты парк.
З другой паловы ХХ ст. тут размясцілася ваенная частка войскаў СПА СССР. З 2005 года тэрыторыя сядзібна-паркавага комплексу перададзена ў падпарадкаванне КДБ.
раскрыць увесь тэкст